Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

«Праз суткі мама знайшла мяне ў кухні на падлозе». Як у Гродне дзевяць чалавек атруціліся спайсамі

На мінулым тыдні ў таксікалагічнае аддзяленне гродзенскай БСМП паступіла адразу 9 гродзенцаў з адным і тым жа дыягназам: «атручэнне невядомым псіхатропных рэчывам», піша TUT.BY.

— Такога даўно не было, — ківаюць галовамі медсёстры і дадаюць, што ўсе маладыя людзі паступілі ў аддзяленне ў цяжкім стане. Пацярпелыя былі без прытомнасці, некаторыя з іх праляжалі ў рэанімацыі 4 дні на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Лекары кажуць, што яшчэ б гадзіну ці дзве, і некаторых пацыентаў не ўдалося б уратаваць.

Лена [імя змененае — заўв. TUT.BY], 20-гадовая маладая маці. У яе — чатырохмесячнае дзіця, за якім цяпер даглядае бабуля.

— Толькі не асуджайце мяне, — кажа дзяўчына, — так атрымалася. Паспрабавалі з маладым чалавекам сумесь і проста «ад’ехалі». Спачатку дрэнна стала мне, а потым яму. Я да гэтага часу не разумею, дзе мы былі некалькі гадзін і што рабілі: у памяці ўсе сцерлася.

Мы пакурылі а 9-й вечара, а ў рэанімацыю нас прывезлі ў дзве гадзіны ночы. Што было паміж гэтымі дзвюма падзеямі — я не ведаю.мНас знайшла мама маладога чалавека. Яна выклікала лекараў. Мы правялі па 4 дні ў рэанімацыі.

grodno_bolnica_spaysy_5_

Здаецца, што дзяўчыну не «адпусціла» да гэтага часу. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў затарможаным стане і невыразна кажа. Ходзіць з цяжкасцю, вялікую частку часу ляжыць у ложку. На пытанне, ці будзе яшчэ раз спрабаваць сумесі, цвёрда адказвае: не.

Усе гродзенцы, што атруціліся спайсамі, як кажуць у аддзяленні, «сацыялізаваныя»: працуюць, вучацца.

Чытайце яшчэ:  Арнольд Шварцэнэгер - любоў на ўсё жыццё. Як гродзенец у 45 гадоў стаў паспяховым бодыбілдэрам

— Звычайныя людзі, — разводзіць рукамі адна з медсясцёр.

Частку пацярпелых ужо выпісалі з бальніцы. 29-гадовы Віталь [імя змененае — заўв. TUT.BY] — адзін з іх. Прыйшоў закрываць бальнічны.

— З братам зрабілі ўсяго па адной зацяжцы, а далей — пустата і цемра. Я яшчэ нейкім чынам малога адправіў у бальніцу, а мяне амаль праз суткі знайшла мама на падлозе ў кухні і выклікала «хуткую». Што я рабіў увесь гэты час — не памятаю. Ачуняў у рэанімацыі, брат нейкі час мяне не пазнаваў. Нам яшчэ пашанцавала — мы неяк вельмі хутка аклямаліся, — кажа малады чалавек і дадае, што хутчэй за ўсё дылер змяшаў некалькі відаў псіхатропаў, і рэчыва атрымалася такім «тэрмаядзерным». — У міліцыі нам распавядалі, што там былі змяшаныя інгрэдыенты. На экспертызу ў нас забралі тэлефоны, ноўтбукі і нават усю вопратку, у якой мы тады былі. У бальніцу мяне прывезлі ў чацвер, а брата — у сераду.

Малады чалавек прызнаецца, што спайсы курыў і раней, але ніколі такога эфекту не было.

— Людзі паступалі на працягу некалькіх дзён і з розных канцоў горада, — тлумачыць загадчык таксікалагічнага аддзялення БСМП Юрый Апановіч. — Мабыць, маладыя людзі ў гэтыя дні хацелі падняць градус святочнага настрою, а атрымалася так, што яны ледзь не рассталіся з жыццём. Спайсы небяспечныя тым, што яны дзейнічаюць на арганізм непрадказальна. Асабліва пакутуе нервовая сістэма. Мы не ведаем, як прыём гэтых псіхатропаў адаб’ецца на далейшым здароўі пацыентаў. Але нейкія адмоўныя наступствы, безумоўна, будуць. Змешванне ў курыльным міксе некалькіх наркатычных рэчываў можа выклікаць розныя непрадказальныя рэакцыі арганізма. Па гэтай прычыне медыкам вельмі цяжка прагназаваць ход хваробы і карэктаваць ход лячэння.

Чытайце яшчэ:  Для дзяцей, для душы і таму што хочацца! Валанцёры расказалі, чаму дапамагаюць дзіцячаму хоспісу

grodno_bolnica_spaysy_4_

Выклікала складанасць тое, што, па словах гродзенскіх медыкаў, у крыві некаторых пацярпелых адразу выявілі псіхатропныя рэчывы, а ў некаторых першыя аналізы апынуліся адмоўнымі.

— Гэта не значыць, што ў крыві нічога не было, а значыць, што ў нашай лабараторыі мы не змаглі пакуль вызначыць атрутнае рэчыва і проста патрэбныя дадатковыя аналізы.

Лекары кажуць, што пры ўжыванні спайсаў смяротны зыход вельмі верагодны не толькі ад курэння сумесяў, але і ад так званага галюцынагеннага фактару.

— Людзі пад спайсамі неадэкватна ўспрымаюць рэальнасць. Вельмі часта з’яўляюцца галюцынацыі. Іх стан можа быць падобным да шызафрэніі, калі голас у галаве можа аддаваць ірацыянальныя загады, якія трэба выконваць. Вядомыя жа выпадкі, калі маладыя людзі выскоквалі з вокнаў, упэўненыя, што могуць лётаць.

— Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы. Людзей аб’ядноўвае тое, што спайс яны куплялі ў адных і тых жа прадаўцоў, — распавёў начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Дарэчы, сярод атручаных псіхатропамі няма падлеткаў, усе пацярпелыя паўналетнія. Іх узрост 20-29 гадоў.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments