Гродзенец Яраслаў Ляўчук дабіраецца да Кітая аўтастопам праз Расiю. Падарожжа ён пачаў у лютым і за першыя два тыдні дабраўся да Алтайскага краю. Там хлопец вырашыў затрымацца на цэлае лета. Свае прыгоды Яраслаў падрабязна апісвае ў блогу.

Падарожнічаць у адзіноце найбольш камфортна

Раней гродзенец ужо падарожнічаў па Еўропе і вопыт аўтастопу ў яго прыстойны. Яраслаў адправіўся ў Кітай у адзіноце — ён яе не баіцца.

«Мне захацелася ўбачыць нешта зусім новае. Тое, што магло б уразіць. Кітай я бачу менавіта тым месцам. Іншы свет, з зусім іншымі традыцыямі, культурай і ладам мыслення, — распавядае хлопец. — Пасля ўсіх сваіх падарожжаў я ўсведамляю, што падарожнічаць у адзіноце — найбольш камфортна. Няма канфліктаў, якія ў дарозе непазбежна ўзнікаюць, у любую секунду ты можаш змяніць маршрут, затрымацца дзесьцi».

"Прафесія, кар'ера, сям'я - усё важна, але свет больш цудоўны". Фрылансер з Гродна едзе аўтастопам у Кітай
Заплечнік Яраслава. У некаторых выпадках ён важыць больш за 20 кілаграм

Беларусь у Расіі любяць

Больш за ўсё ў аўтастопе Яраславу падабаецца мець зносіны з людзьмі, знаходзіць новых сяброў. Шлях гродзенца да Кiтая пракладзены ў асноўным праз Расію. Амаль усе, хто сустракаецца яму па дарозе, прыязна да яго ставяцца.

«Беларусаў у Расіі любяць. Усе дзівяцца, як мяне да іх занесла. А потым размова звычайна пераходзіць на абмеркаванне жыцця ў Беларусі і Расіі, ну і пахвалы бацьку ніхто не адмяняў. Усе тут яго паважаюць — добры лідар, краіну трымае ў парадку», — кажа Яраслаў.

У аўтастопе, апроч эканоміі сродкаў, ёсць іншы плюс — людзі. Цалкам натуральна, што ты даведаешся пра горад ці краіну куды больш на шляху да яго, чым непасрэдна на месцы, кажа Яраслаў. А вельмі каларытныя персанажы, што падбіраюць цябе ў шляху — гэта асобная песня. Гэта могуць быць былыя зэкі, а могуць быць бізнесмены. Пра іх Яраслаў можа расказваць вельмі доўга, ды і уражанняў ад такіх людзей нярэдка атрымліваеш больш, чым ад наведвання славутасцяў.

У Расіі ўсе гарады розныя

У Яраслава за час падарожжа склалася ўражанне, што Расiя — гэта мноства невялікіх краін, з вельмі розным менталітэтам.

«Ніжні Ноўгарад падаўся мне горадам, які цудам захаваўся пасля вайны. Шмат ям, бруду, старога транспарту. Шэрасць, бруд, надвор’е так сабе. Хоць, людзі, што прытулілі мяне там, апынуліся вельмі прыемнымі і гасціннымі. Смаленск знешне падобны да Ноўгарада. Там я ўсвядоміў просты факт: уменне стаяць і ісці па лёдзе — гэта асаблівы навык, які неабходны для больш ці менш здаровага жыцця. Сур’ёзна. У іх у галалёдзе не проста кавалкі дарогі, а ўся дарога. Ды і не якія-небудзь бакавыя, непрыкметныя, а ледзь не цэнтральныя вуліцы города», — распавядае Яраслаў.

Цюмень і Казань гродзенцу здаліся ледзь не заходнімі сталіцамі. У гарадах чыста, прыгожа, усё для людзей.

«Мне спадабалася ў гэтых гарадах. На ўскраінах, вядома, усё не так добра, але розніца паміж імі і Ніжнім Ноўгарадам, Смаленскам ці Чэлябінскам вельмі моцна кідаецца ў вочы. Разам з гэтым праяўляецца і розніца ў характарах людзей. Але вельмі пашанцавала практычна з усімі, каго я сустракаў на шляху», — кажа гродзенец.

"Прафесія, кар'ера, сям'я - усё важна, але свет больш цудоўны". Фрылансер з Гродна едзе аўтастопам у Кітай
Яраслаў у Казані

Даводзіцца ездзіць з сабакамі

Усе самыя вясёлыя і кур’ёзныя сітуацыі Яраслаў апісвае ў сваім блогу. Напрыклад, нядаўня яму здарылася вяртацца з базы адпачынку ў сяло (50 км) аўтастопам. Маршрутка ў той дзень была перапоўненая і не змагла яго забраць. Мясцовыя, якія падабралі гродзенца, ехалі на старой савецкай «буханцы», дзе сядзенні былі толькі спераду і ўсе занятыя. А вось ззаду — драўляная лава і два вялізных сабакі.

«Ехаць у іх кампаніі, падскокваючы на кожнай купіне, было яшчэ той забавай», — кажа Яраслаў.

Мара — пажыць у гарах

У Алтаі хлопец плануе затрымацца на цэлае лета. У вольны час ён зарабляе фрылансам — распрацоўвае сайты. За кошт гэтага Яраслаў і мае нейкiя сродкі на ежу і ў некаторых выпадках на пражыванне.

«Для фрылансу прыходзілася спыняцца ў вялікіх гарадах на 2−3 днi. Для такой дзейнасці неабходны інтэрнэт і хаця б 3−4 гадзіны вольнага часу. З інтэрнэтам праблем пакуль не ўзнікае, а вось з часам у дарозе цяжкавата. Грошай сыходзіць у час падарожжа няшмат: толькі на ежу і транспарт у межах горада.

Зараз я спыніўся ў Алтайскім краі ў сяле Улаган. Тут жывуць вельмі добрыя людзі, мноства славутасцяў, можна спакойна падзарабіць грошай для Кітая, а галоўная мара — пажыць у гарах. Аб гэтай мары я казаў усім запар, у каго начаваў у Расіі, пакуль хтосьцi не падказаў мне ідэю зазірнуць у Алтай.

І вось я тут. Гэта адзін з самых аддаленых і дзікіх раёнаў Алтая. Адсюль да бліжэйшага і адзінага горада рэспублікі Горна-Алтайска — 500 км".

У Кітаі пражыць мінімум год

У Яраслава наперадзе грандыёзныя планы, ён нават падумвае зноў адхіліцца ад свайго курсу і правесці зіму ў больш цёплым і танным месцы. Напрыклад, адправіцца ў Тайланд або Камбоджу.

«У гэтых краінах можна правесці зіму. У першую чаргу з-за фінансавага пытання. Разам з крызісам жыццё ў Кітаі з таннага рэзка стала вельмі дарагім. А прыехаць туды на пару тыдняў, ці нават месяц — мяне не цікавіць. Я хачу пажыць там мінімум год, каб пранікнуцца духам і культурай гэтай дзіўнай краіны».

"Прафесія, кар'ера, сям'я - усё важна, але свет больш цудоўны". Фрылансер з Гродна едзе аўтастопам у Кітай
Думкі вярнуцца дадому ў Яраслава не было і, як ён кажа, быць не можа.

У падарожжы галоўнае рашучасць і аптымізм

Амаль за шэсць месяцаў свайго падарожжа гродзенец яшчэ ні разу не захацеў вярнуцца дадому. Яраслаў вызначыў самае галоўнае, што трэба браць з сабой у падарожжа — рашучасць і аптымізм.

«Вярнуцца дадому? У мяне думак такіх нават не было. Ды і не можа іх быць, бо свет вакол нас — дзівосны. Як можна, замест імкнення ўбачыць і адчуць усю разнастайнасць свету, жадаць сядзець дома? Так, прафесія, кар’ера, сям’я — гэта ўсё важна, але навакольны свет — больш цудоўны. Тым, хто вырашыцца падарожнічаць стопам, я раю запасацца аптымізмам, які дазволіць не гэтак моцна лаяцца, калі вы прастаіце на трасе гадзін пяць. А валодаючы рашучасцю, вы раптам убачыце, як свет імкнецца дапамагчы вам рэалізаваць сваю мэту. Гэта можа падацца смешным, або дзіўным — але, валодаючы толькі гэтымі дзвюма рэчамі, нічога больш вам не спатрэбіцца. Ні грошы, ні ежа, ні сувязь. Усё гэта вы знойдзеце ў дарозе».


Семейные ценности всегда должны преобладать. Именно этому нас учат многие семейные фильмы и сериалы. Это мы сериал 1 сезон учит нас быть настоящими семьянинами, которые несмотря ни на что, вместе. Без рекламы и, не дожидаясь, новых серий, смотри любимые сериалы онлайн