Каб пачаць сістэматычна трэніравацца і атрымаць добрыя вынікі, варта паставіць мэту і заявіцца на ўдзел у спаборніцтвах, лічыць старшыня клуба здаровага ладу жыцця «Run4fun» Аляксей Чамаданаў. Зараз, кажа ён, найлепшы час пачынаць займацца бегам.

Многія абяцаюць сабе пачаць з Новага года новае жыццё. «Run4fun» гатовы ў гэтым дапамагчы. Кожныя выходныя клуб праводзіць трэніроўкі ў Пышках. Дадатковыя заняткі праводзяцца таксама па аўторках у спарыўным манежы.

Для тых, хто вырашыў спрабаваць бегаць самастойна, Аляксей Чамаданаў разам з Hrodna.life падрыхтаваў відэа-дапаможнік.

youtu.be/nlCl9fzAR4Q

hrodna.life/articles/praktyikavanni-z-myachyikami-adpachyinak-shto-dapamagae-stats-paspyahovyim/

hrodna.life/articles/tsi-treba-karmits-ptushak-u-goradze-tlumachyits-dzmitryiy-vincheuski/