Фірмовы кубак нашага выдання 7 лютага атрымала наша чытачка Варвара. Яна была чытачом-тэсціроўшчыкам старонкі на мінулым тыдні. Чытаць Hrodna.life для яе не дадатковая праца, а звычайная практыка. Розніца толькі ў тым, што гэтым разам трэба было даць водгукі на кожны матэрыял.

«Інфармацыі шмат, партал часта абнаўляецца, я амаль перастала заходзіць на іншыя сайты», — распавяла нам Варвара. А яшчэ - закідала нас пытаннямі, адказаў на каторых не знайшла ў навінах: «Што такое мармышка? Як стаць спартсменам-рыбаком? Ці можна запісацца ў каманду па айсштоку? Хто даў грошы на помнік Гарадзенскаму? Як працуе сістэма аўтаматычных штрафаў за паркоўку ў іншых краінах? «Неўзабаве" — гэта калі? [пра адкрыццё кавярні «Камунарка"]» — гэта толькі малая частка з іх. Так што тэмаў для грунтоўных артыкулаў у нас прыбавілася.

Таксама водгукі Варвары дапомогуць нам скарэктаваць працу з матэрыяламі, што рэкамендуюцца чытачам у аўтаматычным рэжыме.

У топ-3 матэрыялаў, што найбольш зацікавілі Варвару ўвайшлі

Варта заўважыць, што ўсё гэта — навіны, а не вялікія гісторыі.

«Люблю навіны пра «Азот», бо заўсёды там напісана: «Няма пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада», — напісала Варвара ў каментарах.

На бягучым тыдні, ад 7 да 14 лютага, нашым чытачом-тэсціроўшчыкам будзе Эмілія Комар. Кубак ужо гатовы, а мы чакаем новых водгукаў.

[irp posts="10 416″ name="Чытай Hrodna.life і атрымлівай падарункі!"]

Калі ёсць жаданне далучыцца на кампаніі нашых чытачоў-тэсціроўшчыкаў і атрымаць фірмовы кубак, пакідайце каментары са сваімі кантактамі напасрэдна пад артыкулам ці ў нашых сацыяльных сетках. Таксама можна напісаць нам на рэдакцыйную скрыню info@hrodna.life. У канцы тыдня мы разыграем гэту магчымасць паміж ахвотнымі.