На выставе сенполій, што праходзіць у гарадской бібліятэцы імя Макаёнка 23−24 сакавіка, прадстаўлена 50 сартоў квітнеючых фіялак з калекцыі сям'і Квяткоўскіх. Тут можна сустрэць «Прыўкрасную крэолку» ці «Мачо», а то і адчуць сябе валадаром зямлі і космасу, не пашкадаваўшы пару рублёў за «Вавілон» ці «Андрамеду».

вавілон
Сенполія «Вавілон»

Ала і Юрый жывуць ў вёсцы Макараўцы Бераставіцкага раёна і калекцыянуюць сентоліі 12 гадоў. Зараз у іх калекцыі больш за 300 сартоў гэтых кветак. Раней, са словаў Алы, было каля 500, але апошнім часам стараюцца не гнацца за колькасцю, аддаючы перавагу развядзенню рэдкіх і новых сартоў фіялак. На выставу ў Гродне прывезлі пасадачны матэрыял больш чым двухсот сартоў.

1
Наведвальнікі выставы сенполій у гарадской бібліятэцы імя Макаёнка знаёмяцца з калекцыяй сям'і Квяткоўскіх

У доме Квяткоўскіх сенполіі ці, як звычайна кажуць, фіялкі займаюць цэлы асобны пакой. У астатніх на вокнах і сценах таксама без гэтых кветак не абыходзіцца. «Фіялкі - гэта такія расліны, што з часам перацягваюць да сябе ўсю ўвагу і не церпяць аніякай канкурэнцыі, — распавяла Ала Квяткоўская. — таму, калі вы яшчэ не займаліся развядзеннем сенполій, добра падумайце перад тым, як пачынаць». Яна параўноўвае фіялкі з коткай, што гуляе сама па сабе і лічыць, што чалавек павінен ёй служыць. Маўляў, патрапіш аднойчы ў палон да гэтых кветак, і можаш скарыцца ім назаўсёды.

[irp posts="14 287″ name="Гродзенец паказаў у драмтэатры калекцыю міліцэйскіх машын, якой няма аналагаў у Беларусі"]

7
Сенполія «Ma's Jamaison Farewell»

Каб паверыць у тое, што фіялкі асаблівым чынам уздзейнічаюць на людзей і падымаюць настрой, варта пару хвілін паслухаць размовы заўзятых аматараў, што наведалі выставу:

Я бяру «Дэндзі». Там яшчэ і табе адзін застаўся

Сенполія "Дэндзі"
Сенполія «Дэндзі»

Патрэбна выпускніца? Апошняя. Забірайце

Люблю «Сашеньку». Очень красивый, нежнейший цветочек

сашенька 3
Сенполія «Сашенька»

І як табе, дарагая, «Шолах зораў»?

Хто бярэ «Прынцэсу», трэба помніць, што яна вельмі далікатная

Ты «Мачо» шукаеш? А я «Лёгкі смутак» выбрала