Гурт «Балцкі субстрат» выступіў у краме «Лёля» 30 кастрычніка. Уладальніца крамы Дар’я Фядотава-Вановіч плануе рэгулярна праводзіць там розныя мерапрыемствы: ад выступаў музыкаў да майстар-класаў.

— Мы адпачатку ладзілі краму як прастору, дзе збіраецца і візуалізуецца ўсё цікавае, што ў нас ёсць. Працы нашых майстроў самі па сабе ствараюць культурную прастору, перадаюць пэўную атмасферу. Вядома, гэта цягне за сабой і іншыя цікавосткі культурніцкага жыцця горада, — кажа Дар’я.

get_img444

Дар’я кажа, што хоча праводзіць розныя мерапрыемствы. Пэўнага аднога кірунку няма: гэта і музыка, і майстар-класы, і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Пакуль мерапрыемствы будуць праходзіць раз на два тыдні. Але Дар’я прызнаецца, што ў яе шмат планаў.

img_5751

img_5762

Трэба сказаць, што памяшканне крамы і растаноўка вырабаў часам перашкаджае на мерапрыемствах.

— Памяшканне невялікае, трэба кожны раз неяк прыстасоўвацца, але гэта не шкодзіць. Дзе ёсць жаданне, з’яўляюцца і магчымасці, — усміхаецца Дар’я. — Абзавядземся лавамі ды будзем засвойваць балкон.

Гурт плануе прыехаць поўным складам

«Балцкі субстрат» — адны з першых гасцей, якія выступілі ў краме «Лёля». Гурт даў акустычны выступ у складзе двух чалавек: Максіма Іўкіна і Ігара Адасіка. Удзельнікі «Балцкага субстрата» называюць сябе «эксперыментальным фолкавым беларуска-балтыйскім праектам».

img_5755

Гурт спяваў песні па-беларуску і па-латышску, творы на вершы беларускіх пісьменнікаў і народныя песні з уласнай аранжыроўкай. Скончылі выступ аўтарскімі блюзавымі кампазіцыямі. У будучыні гурт плануе прыехаць у Гродна поўным складам.

img_5757

img_5756

img_5754

img_5746

img_5761