Безалкагольныя напоі, што атрымліваюцца праз натуральнае браджэнне, ці якія могуць забрадзіць, выклікаюць розныя домыслы. «Выпіў квасу — не сядай за руль» ці «кефір таксама ўтрымлівае градусы» — хоць раз чуў кожны. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя міфы ўзяліся судова-медыцынскія эксперты. Дабраахвотнікам для «вопытаў на людзях» выступіў начальнік Гродзенскага ўпраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Драгун.

Для даследванняў мы выбралі напоі, якія, паводле інфармацыі вытворцаў, з’яўляюцца безалкагольнымі, але ўтрымліваюць нязначную колькасць спірту ці могуць забрадзіць пры захоўванні, асабліва ўлетку, калі цёпла.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Абраныя для даследванняў безалкгольныя напоі знаёмыя гродзенцам. А цацкі ў кабінеце эксперта таксама рэч патрэбная. Іх выкарыстоўваюць, калі бяруць аналізы ў дзяцей пры вызначэнні бацькоўства.
Што тычыцца марак і брэндаў - аддавалі перавагу айчыннай прадукцыі. Астатняе — выключна справа ўласнага густу.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Начальнік упраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Драгун адбірае абразцы напояў для аналізу. Фельчар-лабарант Міра Драгун гатовая прыступіць да працы.
У наш спіс патрапілі некалькі відаў безалкагольнага піва, квас, яблычны і вінаградны сокі і кісламалочныя прадукты. Утрыманне (ці адсутнасць) алкаголю ў выбраных прадуктах пазначана ў табліцы ніжэй згодна з інфармацыяй вытворцаў на этыкетках напояў.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Пробы напояў адбіраюцца ў стэрыльную тару
Мы спраўджвалі наяўнасць і колькасць алкаголю ў вадкасцях з дапамогай газахраматаграфічнага метаду вызначэння. Сутнасць яго ў тым, што пры кантакце з рэактывамі - нітрытам натрыя і трыхлорвоцатавай кіслатой — этылавы спірт пераходзіць у лятучае злучэнне — этылнітрыт. Тэмпература кіпення гэтага рэчыва каля 17 градусаў - яно знаходзіцца ў выглядзе пары, ці, як пажуць прафесіяналы, парагазавай фазы.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Падрыхтоўку проб да аналізу на газавым храматографе выконвае фельчар-лабарант Міра Драгун
Менавіта гэта парагазавая фаза і з’яўляецца прадметам даследвання. Яе адбіраюць з закрытай шклянкі шпрыцам і ўводзяць у газавы храматограф. Вынікі прыбор выдае ў выглядзе шэрагу дыяграм.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Сяргей Драгун адбірае парагазавую сумесь падрыхтаванай пробы для аналіза на газавым хроматографе
Кожнаму рэчыву адпавядае пік у пэўным месцы дыяграмы. Калі яго няма, значыць рэчыва адсутнічае. Вышыня піка дазваляе зрабіць высновы пра колькасць рэчыва ў даследаванай вадкасці.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Колькасныя і якасныя вынікі аналізу на ўтрыманне этылавага спірту адлюстроўваюцца на маніторы камп’ютара ў выглядзе пікаў у характэрных для пэўных рэчываў месцах
Меркаванне, што з цягам часу колькасць алкаголю ў безалкагольных ці слабаалкагольных напоях можа змяніцца, палягае на тым, што пры наяўнасці цукру працэс браджэння працягаецца пры пакаёвай тэмпературы. Браджэнне можа пачацца ў пачаткова «чыстых» ад алкаголю прадуктах, бо мікраарганізмы могуць патрапіць у адкаркаваны посуд.

youtu.be/kTk17aNywMw

Вынікі даследванняў прадстаўлены ў табліцы і на дыяграме.

Табліца ўтрымання этылавага спірту ў напоях

Безалкагольны напойКолькасць алкаголю, %, паводле этыкеткіКолькасць алкаголю,% паводле экспертызыКолькасць алкаголю, %, паводле экспертызы праз тры дні
1

Піва Лідскае «Нулёвочка»

Не больш 0,5%0,37%0,37%
2

Піва «Балтыка 0 безалкагольнае»

Не больш 0,5%0,33%0,34%
3

Квас Лідскі «Хлебный»

Не больш за 1,2%0,37%0,39%
4

Квас Лідскі «Тёмный»

Не больш за 1,2%0,46%0,53%
5

Сок яблычны, АВС

0%0%0%
6

Сок вінаградны, «На100ящий»

0%0,02%0,023%
7

Кефір тлустасцю 3,5% «Молочный мир»

0%0%0,12%
8

ДарАйран тлустасцю 1,5% «Молочный мир»

0%0%0,12%


Заяўленая і фактычная колькасць этылавага спірту ў безалкагольный напоях

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе

Такім чынам, першая частка даследванняў паказала, што наяўнасць этылавага спірту ў безалкагольных напоях нават меншая, чым заяўлена вытворцамі, і пры захоўванні павялічваецца нязначна.

Ці зможа такая колькасць спірту давесці спажыўца да стану алкагольнага ап’янення?

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Выяўленне этанолу ў біялагічных вадкасцях — адзін з тыповых відаў экспертыз, якія праводзіць Упраўленне лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару, што ўзначальвае Сяргей Драгун.
«Наяўнасць этанолу ў крыві гэта маркер ужывання алкаголю», — кажа эксперт. Аднак важна ўсталяваць не толькі сам факт ужывання, але і дакладную колькасць этанолу. У пытаннях колькасці паказальнымі з’яўляюцца дзве лічбы:

«Найперш — 0,3 ‰ [0,3 праміле. 1 Праміле = 0,1%]. Менавіта пры такой колькасці алкаголю ў крыві робяць выснову, што чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі ж колькасць этанолу меншая, то факт ужывання алкаголю пацвярджаецца, але зрабіць выснову, што чалавек быў у стане алкагольнага ап’янення, нельга. У выпадках, калі этанолу каля 3,5 — 4‰, гэта сведчанне цяжкага атручвання алкаголем. Такія экспертызы часцей за ўсё ўжо пасмяротныя», — тлумачыць эксперт.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
У даведніку па судовамедыцынскай экспертызе атручванняў апісаны некалькі соцен атрутаў. Аднак этылаваму спірту адведзена найбольш старонак. Гэта самая папулярная сучасная атрута
Каб праверыць, як уплывае на чалавека ўжыванне безалкагольных напояў з вельмі нізкім утрыманнем спірту, мы абралі адзін з даследаваных напояў - Лідскі квас «Тёмный». У ім праз тры дні захоўвання ўсталявана найвышэйшае з усіх даследаваных напояў утрыманне спірту — 0,53%.
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
«Чаго не зробіш дзеля працы», — усміхаецца Сяргей Драгун, выпіваючы першую шклянку квасу. Падчас эксперыменту яму давялося выпіць за раз цэлы літр напою
Улічыўшы, што ўсталяваная колькасць вельмі малая, мы вырашаем трохі «ўзмацніць» напой і давясці колькасць градусаў да максімальна магчымай паводле этыкеткі - 1,2%. Для гэтага дадаём да квасу строга разлічаную колькасць спірту і аналізуем атрыманы «ўзмоцнены квас». Газавы храматограф паказвае, што зараз у напоі 1,1% этанолу. Чыстага этылавага спірту — 11 грамаў.

Мы набліжаемся да самай цікавай часткі эксперыменту — Сяргею Драгуну належыць выпіць літр атрыманага «ўзмоцненага квасу» і здаць кроў для аналізу на ўтрыманне алкаголю.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
А вы спрабавалі за раз выпіць літр квасу?

Спірт пераходзіць у кроў за 40 хвілін

Паміж «дэгустацыяй» квасу і адборам крыві мы маем каля 40 хвілін. За такі тэрмін адбываецца максімальны пераход спірту са страўніка ў кроў. У гэты час займаемся тэарэтычным разлікам меркаванага стану эксперта. Для гэтага ў судовай медыцыне ёсць матэматычныя методыкі. Яны ўлічваюць колькасць чыстага спірту ва ўжытым напоі, вагу чалавека, узрост, суадноснасць мышцаў і тлушчу ў целе і г. д. Разлiкі маюць прыблізны характар, аднак для нашага даследавання дастаткова дакладныя. Згодна з імі, меркаваная колькасць алкаголю ў крыві «мужчыны вагой 74 кг, нормастэнічнага целаскладу, 46 гадоў» будзе каля 0,14 ‰.

Сяргей Драгун дзеліцца ўражаннямі «падвопытнага». З яго словаў, хаця чаканая колькасць этанолу ў крыві ўтрая меншая за «норму» алкагольнага ап’янення, ён выразна адчувае ўздзеянне алкаголю. «За руль у такім стане дакладна б не сеў» — кажа ён. Супрацоўнікі лабараторыі таксама хвалююцца за калегу — нехта жартуе, што «ніколі не бачыў, каб начальнік піў на працы», іншыя мяркуюць, што «трэба дадаць для паўнаты эксперыменту».

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Лабарант Вольга Іода рыхтуецца да адбору крыві
Калі надыходзіць час адбору крыві, эксперты адкрываюць чарговыя асаблівасці працы. «Пры адборы крыві на наяўнасць алкаголю нельга перад уколам апрацоўваць скуру спіртавымі растворамі. Бо нават той незначнай колькасці этанолу, што патрапіць у кроў пры пракалванні скуры, можа быць дастаткова для скажэння вынікаў, — тлумачыць Сяргей. — Таму звычайна выкарыстоўваюць фурацылін».
Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Пры адборы аналізу крыві на ўтрыманне этанолу нельга апрацоўваць скуру спіртам. Выкарыстоўваюць дэзынфектары без утрымання спірту. Напрыклад, фурацылін.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе
Адабраную пробу крыві захоўваюць у прабірках, апрацаваных гепарынам, каб папярэдзіць яе заўчаснае згортванне.
Аналізавалі адабраную пробу тым самым метадам, што выкарыстоўвалі раней — газахраматычным. І хаця такія аналізы Сяргей Драгун робіць вельмі часта, зараз ён трохі хвалюецца — уласную кроў раней даследаваць не прыходзілася.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе

Каб а’пянець трэба выпіць шэсць літраў квасу

Практычны вынік даследавання паказвае — у крыві эксперта 0,09‰. Такім чынам, з аднаго боку — блізка да разлічанага тэарэтычна, з другога — недастаткова для канстатацыі стану алкагольнага ап’янення.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап'янець? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе

Каб ап’янець ад квасу, нават такога «ўзмоцненага», як мы выкарысталі ў эксперыменце, трэба выпіць запар не менш трох літраў напою. Калі ж піць звычайны квас, то яго спатрэбіцца каля шасці літраў.

Так што ў меншых колькасцях спажываць напоі, кшталту тых, што мы даследвалі, можна без апасенняў. У летнюю спёку такая выснова вельмі радуе.


Даследаванне біялагічных вадкасцяў (кроў, мача) праводзіцца у аддзеле судова-хімічных экспертыз. Пры неабходнасці ў правядзенні экспертызы сюды можа звярнуцца любы ахвотны. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 74−96−06.


Матэрыял пачаткова быў апублікаваны на сайце «Твой стыль».