Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Камп’ютар, новая куртка і добра паесці. Якія мары ў гродзенскіх бяздомных на 2017 год

У навагоднюю ноч прынята загадваць жаданні. Кожны год мы жадаем здароўя блізкім, міру ва ўсім свеце, цяпла і ўтульнасцi ў доме. Але ці задумваліся мы калі-небудзь, пра што мараць людзі, якiя не маюць элементарных і звыклых для нас рэчаў? Hrodna.life пагутарыў пра навагоднія жаданні з гродзенцамі без пэўнага месца жыхарства.

Дзмітрыю 43 гады, на вуліцы ён жыве ўжо 7 гадоў. Выжывае тым, што здае шклотару. З яго слоў, выручкі на жыццё хапае.

1
«Пакуль ёсць час, збіраю трохі грошай, каб сустрэць годна 2017 год. Сустракаць буду ў сябе
[закінуты дом у цэнтры Гродна]. Мару пра домік з ацяпленнем і пра кавалак зямлі, дзе б мог штосьцi вырошчваць. Хацеў бы яшчэ добры абутак, бо ногі сцёр. А яшчэ я мару пра камп’ютар, бо ніхто не ведае, што я ў мінулым быў заўзятым геймерам».


Анатолю 61 год, ён родам з Мінска. У Гродне ў яго была кватэра, але атрымалася так, што ён яе няўдала прадаў. Пасля таго выпадку ўжо тры гады на вуліцы. Анатоль мае інваліднасць, начуе ўжо доўгі час у начлежцы.

5
«Сустракаць Новы год планую паехаць у Мінск, да сваіх сяброў. Пад бой курантаў загадаю жаданне, каб людзі сталі дабрэйшымi. Іншы раз непрыемна, калі нас называюць бамжамі. Сітуацыі ў жыцці бываюць розныя, а людзі гэтага не хочуць разумець. Я б з задавальненнем вярнуў час назад, калі я яшчэ спортам займаўся і жыў нармальным жыццём. Але разумею, што гэтаму не быць, і зараз мару толькi пра добры прытулак».


Галіне 60 гадоў, з іх 10 яна жыве на вуліцы. Многія гродзенцы яе ведаюць вонкава, але пра яе лёс на знаюць практычна нічога. Яна не любіць расказаць аб сваім мінулым. Начуе, калі не п’е, у доме начнога знаходжання, а калі зноў злоўжывае алкаголем — cпiць на вуліцы ў цэнтры горада.

Чытайце яшчэ:  Гродзенец распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам

2
«2016 год я сустракала ў цёплым ложку ў начлежцы, не хацела падымацца. І Новы год сустракаць планую там жа. Жаданняў сур’ёзных у мяне няма, галоўнае каб было здароўе ў нашага начальніка, які кожную ноч нас прымае. Мне нядаўна расказалі, што ён быў на бальнічным, а мяне не было тады ў начлежцы тры дні, дык ён успамінаў пра мяне, хваляваўся. Вось у Новым годзе я і жадаю яму здароўя. А мне самой нiчога не трэба, што будзе, то будзе».


Анатолю 65 гадоў, ён былы капітан асобага аддзелу, жыве на вуліцы каля 8 гадоў. За некалькі дзён да Новага года ў мужчыны памёр брат. Таму сустракаць з размахам 2017 год ён не плануе.

4
«Пад Новы год хацелася б бытылку шампанскага і добра паесці. П’янка гэта пьянка, а вось калі не паеў, то можна памерці. Так што я мару аб добрай ежы, напрыклад, чым-небудзь салодкім, можа які торт і да яго гарачы чай. У новым годзе сам сабе пажадаю, каб я працягваў жыць».


Тамары 56 гадоў, з iх 7 яна бадзяецца. У доме начнога знаходжання жанчына з’яўляецца вельмі рэдка, бо злоўжывае алкаголем.

Чытайце яшчэ:  Парадкуюць бярлогі, змяняюць рацыён: гродзенскі заапарк пераходзіць на зімовы рэжым

3
«Я не ведаю, дзе буду сустракаць Новы год, напэўна, як звычайна на вуліцы. Мару аб цёплым месцы і аб смачнай ежы. А ці ёсць сэнс марыць? Усё будзе як заўсёды, i нічога ў нас ужо не спраўджваецца, мы нікому не патрэбныя».


Анатолю 68 гадоў, бядуе ён ужо больш за 10 гадоў. Але яму пашанцавала больш за іншых. Час ад часу мужчына можа начаваць у бацькоўскай хаце.

6
«Дзе буду сустракаць Новы год, яшчэ не ведаю. Магчыма з сябрамі, а можа і адзін. Я веру ў цуд і мару аб добрай цёплай куртцы ў 2017 годзе. Хацелася б у Новым годзе знайсці добрую працу і жыць нармальным жыццём. Я ж доўгі час граў на баяне, хацелася б дзе-небудзь выступіць, як раней».

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments