Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Калі больш за 5 дзён, пагражае штраф да 550 еўра. Як будуць турысты прыязджаць у Беларусь без віз

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Прыкладна праз месяц турысты з 80 краін змогуць прыязджаць у Беларусь без візы. Праўда, толькі на пяць дзён і толькі праз мінскі аэрапорт. Ці змогуць яны выехаць з нашай краіны цягніком ці аўтобусам? Што будзе, калі замежніку прыйдзецца затрымацца ў Беларусі даўжэй чым на пяць дзён? TUT.BY сабраў адказы на простыя пытанні аб бязвізавым ўездзе.

1.Калі турысты змогуць прылятаць у Беларусь без віз?

Дакладная дата пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму пакуль невядомая. Указ, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 студзеня, уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. Аднак пакуль ён не апублікаваны.

2.Па правілах бязвізавага ўезду турысты павінны прыляцець у мінскі аэрапорт. Ці могуць яны праз пяць дзён пакінуць нашу краіну іншым спосабам, напрыклад, паехаць на цягніку ў Вільню?

Не. Турыст без візы павінен пакінуць Беларусь праз мінскі аэрапорт — гэтак жа, як і заехаў. Нават калі ён будзе знаходзіцца ў Гродне, які нядаўна стаў бязвізавым для замежнікаў, усё роўна прыйдзецца вярнуцца ў Мінск і вылятаць з нацыянальнага аэрапорта.

— Неабходна абкатаць новую для Беларусі схему, у тым ліку пытанні бяспекі. Пра міжнародныя наземныя пункты пропуску можна будзе казаць праз некаторы час па выніках ўвядзення бязвізавага, — патлумачыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.

3.Ці трэба будзе замежным турыстам рэгістравацца, калі яны прыляцяць у Беларусь без візы на 5 дзён?

Не, рэгістрацыя бязвізавым турыстам на пяць дзён будзе не патрэбна.

— Гэта менавіта той тэрмін, на працягу якога замежніку няма неабходнасці рэгістравацца ў органах унутраных спраў. Такім чынам, у тых замежнікаў, якія будуць прыбываць без віз праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, не будзе неабходнасці наогул выконваць нейкія фармальнасці: ні атрымліваць візу, ні рэгістравацца, — патлумачыў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка.

Чытайце яшчэ:  Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц

4.Хто будзе кантраляваць, колькі дзён знаходзіцца турыст у Беларусі?

Пры ўездзе ў Беларусь у рэжыме «5 дзён без візы» у пашпарт замежніка і міграцыйную карту будзе ставіцца адзнака аб ўездзе — з гэтай даты і будзе адлічвацца 5 дзён.

Пры выездзе будзе прастаўленая адзнака аб выездзе і, адпаведна, стане ясна, пратэрмінавана знаходжанне ці не.

— Кантролем будуць займацца органы ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі дзяржорганамі. У цяперашні час механізм кантролю апрабуецца, — распавёў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

Дарэчы, ніякіх абмежаванняў па колькасці пяцідзённых паездак няма. Адказваючы на пытанне, колькі разоў іншаземец зможа скарыстацца бязвізавым уездам, начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэту Алег Ляшук падкрэсліў:

— Колькі будзе жадання наведаць нашу прыгожую краіну. Калі ласка, турысты прыязджайце, глядзіце, інвесціруйце,
мы толькі будзем рады.

5.А калі турыст затрымаўся ў краіне больш за 5 дзён? Напрыклад, трапіў у бальніцу?

— Калі гэта адбылося па паважнай прычыне, то ніякіх мер да яго прымяняцца не будзе, — кажа Канстанцін Шалькевіч. — Калі ж чалавек затрымаўся наўмысна, то яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.55 КаАП «Парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правілаў транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь» (па гэтым артыкуле пагражае папярэджанне або штраф у памеры да 50 базавых велічынь (да 1150 рублёў або 550 еўра) з дэпартацыяй або без дэпартацыі . — Заўвага. TUT.BY).

У выпадку хваробы, стыхійных бедстваў або іншых непрадбачаных абставінаў, якія перашкаджаюць выезду, турыст або яго прадстаўнік павінен будзе звярнуцца ў орган унутраных спраў з заявай аб выдачы візы для выезду. У гэтым выпадку пакінуць Беларусь можна будзе ў любым пункце пропуску — не толькі праз нацыянальны аэрапорт.

Чытайце яшчэ:  Ці трэба карміць птушак у горадзе? Тлумачыць Дзмітрый Вінчэўскі

6.Якія дакументы павінны быць у турыста, які едзе без візы ў Беларусь?

У турыста абавязкова павінен быць пашпарт. ID-карты, з якой, напрыклад, грамадзяне ЕС падарожнічаюць па Еўропе, недастаткова. Акрамя таго, замежніку спатрэбіцца медыцынская страхоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. Яе можна аформіць прама ў аэрапорце. Падыдзе і міжнародная страхоўка, якая дзейнічае «на ўвесь свет». Ёсць умова і па грошах, якія павінны быць у наяўнасці ў турыста, — не менш за 2 базавых велічынь, гэта значыць каля 22 еўра на дзень.

Калі чалавек быў у спісе неўязных у Беларусь, то ў краіну яго не пусцяць, нягледзячы на адмену віз.

— Калі замежны грамадзянін на тэрыторыі Беларусі страціў дакументы,ён мае права і можа звярнуцца ў сваю дыпламатычную ўстанову, атрымаць пасведчанне на вяртанне і на працягу пяці сутак, прадугледжаных указам прэзідэнта, можа з’ехаць без візы, — распавёў Алег Ляшук. — Калі пасля страты дакументаў тэрмін знаходжання перавысіць пяць сутак, ён звяртаецца ў органы ўнутраных спраў і атрымлівае выязную візу.

7.Бязвізавыя турысты не змогуць з Беларусі паехаць у Расію. Ці будзе ў сувязі з гэтым узмоцнены кантроль на беларуска-расійскай мяжы?

Бязвізавыя турысты не змогуць прыляцець у Беларусь з Расіі і не змогуць паляцець у Расію (авіярэйсы ў суседнюю краіну лічацца ўнутранымі, а бязвізавы рэжым распаўсюджваецца толькі на міжнародныя). На аўто, цягніку і г.д. беларуска-расійская мяжа для бязвізавых турыстаў таксама будзе лічыцца закрытай.

— Калі замежны турыст вылеціць на самалёце ў Маскву і пры гэтым у яго не будзе расійскай візы, то яго адправяць у Беларусь, і ўжо тут пагражае нават дэпартацыя, — кажа Канстанцін Шалькевіч.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments