Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Кактэйлі са смакам Парэчанскага мёду з’явіліся ў бары Houdini

“Вясновае абуджэнне” – так  называецца новая серыя з пяці кактэйляў, што 30 сакавіка прадставілі гасцям бара Houdini. У склад усіх напояў уваходзяць розныя гатункі мёду ад прадпрыемства “Мядовы шлях”. Пасекі знаходзяцца ў Парэччы, таму назвы напояў таксама звязаны з гэтымі мясцінамі. Выпіць “Малочнае возера” ці адпачыць пад “Фанфары сяброў” хутка зможа кожны. Ужо ў красавіку навінкі з’явяцца ў кактэйльнай карце.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (2)
Кіраўнічка кампаніі «Мядовы шлях» Вольга Гаўрылік і мэнэджар бара «Гудзіні» Андрэй Грушынаў прззентуюць гасцям бара новыю лінейку безалкагольных мядовых кактэйляў «Вясновае абуджэнне»

“Праз кактэйлі “Вясновага абуджэння” мы хацелі паказаць новыя магчымасці выкарыстоўваць мёду. Давесці, што яго можна не толькі есці дома лыжкамі ці дадаваць у кандытарскія вырабы, але і гатаваць смачныя і эстэтычныя з выгляду кактэйлі”, – распавёў Андрэй Грушынаў, аўтар новых напояў і мэнеджар бара. Разам з мёдам у склад кактэйляў уваходзяць травы і садавіна, што ўтрымліваюць вітаміны. Таму напоі будуць карыснымі для здароўя.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (4)
Мядоваму настрою спрыяе і адмысловы посуд. Кактэйль «Фанфары сяброў» падаецца ў шклянках с узорам у выглядзе сотаў
Гудзіні мядовыя кактэйлі (5)
Кактэйль «Фанфары сяброў» гатуецца з выкарыстаннем мёду з пыльцой кветак, крошкі лёду, цытрусавых і мяты

Кожны з кактэйляў утрымлівае адзін з гатункаў узбітага мёду вытворчасці кампаніі “Мядовы шлях”. Для кактэйля “Фанфары сяброў”, з грэйпфрутам і сокам лайма, дадаюць мёд з кветкавай пыльцой, да “Кветкавага гасцінца”, асновай якога стаў ахалоджаны настой каркадэ і цытрусавыя, добра пасуе мёд з чарніцамі і ягадамі асаі, а “Малочнае возера” дапаўняе мёд з малінай.

Чытайце яшчэ:  "Шукалі паштоўку для сяброў, але не знайшлі годнай". Каб папулярызаваць Гродна мастачка з Расіі пачала рабіць паштоўкі
Гудзіні мядовыя кактэйлі (7)
Аснова «Кветкавага гасцінца» — ахалоджаны настой каркадэ. Яго даліваюць у шклянку пасля мядовага сіропу і садавіны

Назвы напояў таксама прывязаны да знаёмага гродзенцам Парэчча. “Мяркуем, што гэта будзе спрыяць папулярызацыі нашай мясцоваці, што турысты захочуць больш пра яе даведацца, а гродзенцы лішні раз выберуцца на прыроду”, – разважае Андрэй.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (9)
Выпіць «Малочнае возера» зможа нават дзіця. Кактэйль складаецца з малака, марозіва і мёду з малінай і падаецца ў маленькіх бутэльках — раней так прадавалі дзіцячае харчаванне

Калі ўсё ж паехаць у сапраўднае Парэчча атрымліваецца не часта, то правесці “Суботнік на сядзібе” можна будзе і ў бары. Дэтокс-кактэйль са шпінатам і яблыкам забяспечыць ачышчэнне арганізма ад шлакаў, што сабраліся за зіму.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (12)
Кактэйль «Суботнік на сядзібе» са шпінатам і яблыкам правядзе сапраўдную ўборку арганізма і выведзе назапашаныя за зіму шлакі

Падтрымаць здароўе дапаможа і “Знахар” – адзіны з мядовых кактэйляў новага шэрагу, што падаецца гарачым. Для яго прыгатавання выкарыстоўваецца настой чабору, рамонкаў і размарыну, а разам з мёдам у напой дадаюць яшчы сіроп шыпшыны.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (15)
Гарачы кактэйль «Знахар» утрымлівае зёлкі і мёд

Кожны з новых кактэйляў можа ўжывацца самастойна, але для паўнаты ўражанняў у бары прапануюць іх кампазіцыйную падачу. Ліманады дапаўняе садавіна ці цытрусавыя, а да малочнага кактэйля плануюць падаваць печыва і шакалад.

Гудзіні мядовыя кактэйлі (10)
Бісквітны мішка і печыва з шакаладкай дапаўняюць уражанні сапраўднага дзіцячага свята

Усе кактэйлі “вясновага абуджэння” – безалкагольныя. “Праз іх стварэнне мы мелі паказаць, што бар таксама можа мець здаровы імідж, – распавядае Андрэй. – Тое, што бар — гэта толькі алкаголь і танцы — стэрэатып, каторы не адпавядае сучаснасці. Мы хочам паказаць і другі бок барнай культуры — са здаровым адпачынкам і карыснымі кактэйлямі, што спрыяюць здароўю”.

Чытайце яшчэ:  Пад’есці ў “Поезде”, паехаць цягніком. На чыгуначным вакзале ў Гродне адкрылася новае кафэ
Гудзіні мядовыя кактэйлі (3)
Наведвальнікі прэзентацыі назіраюць за чараўніцтвам, што адбываецца за барнай стойкай

Яшчэ адным нечаканым “фокусам” ад Houdini стала прэзентацыя новай залі. Яна месціцца ў сутарэннях пад барам і мае больш стрыманы, вышуканы стыль. Месца тут, хутчэй, на спакойныя размовы, чым на шумную “тусоўку”. Дапаўняе атмасфернасць аўтэнтычная цагляная кладка сцен, стогадовае піяніна з шыкоўным гукам і жывое полымя свечаў.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments