Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Гродзенцы пабачылі “Адлігу” раней за мінчан

Літаратурна-музычная імпрэза “Адліга” прайшла ў Гродзенскім драматычным тэатры 28 сакавіка. Стварылі гэту праграму атрысты з розных тэатраў Мінска пад кіраўніцтвам рэжысёркі Дар’і Пататурка. Паэтычная частка канцэрта складалася з вершаў Роберта Раждзественскага, музычнае аздабленне – з песень, што выконваліся ў савецкім кінафільмах 60-х. Гродзенцы сталі першымі гледачамі пастаноўкі. У Мінску “Адліга” пройдзе толькі ў канцы вясны.


Спонсар рубрыкі "Горад" - "Пліт-мар" ТАА (аб'яднанне "Група кампаній Белпліта").

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Адліга
Фрагмент з літаратурна-музычнай пастаноўкі «Адліга»

Канцэрты, што спалучаюць паэзію з музыкай, Дар’я Пататурка ставіць не ўпершыню. Раней яе працы былі прысвечаны музыцы 80-х, а зараз дайшла чарга да больш ранняга музычнага перыяду. “Людзям вельмі падабаецца музыка з савецкага кіно гэтага часу, а паэзія Раждзественскага гэтага перыяду вельмі тонка расказвае аб каханні, стварае атмасферу”.

Дар'я Пататурка
Дар’я Пататурка, рэжысёрка пастаноўкі «Адліга», акторка Вялікага тэатра Беларусі

Гасціннасць гродзенскай сцэны і цёплы прыём гледачоў адзначыў Павел Лубчонак. “Ігралася добра. Атмасфера спрыяла таму, каб канцэнтравацца на задачах у патрабаваных абставінах, то ўсё атрымалася”. Што да паэмы “Да твайго прыходу”, якую Павел разам з Дар’яй Пататурка чыталі ў дыялогу, то тэмы кахання і здрады зразумелыя ўсім і заўсёды, мяркуе актор. “Там не было нічога пра КПСС ці працадні, што магло б быць незразумела сучаснаму гледачу. Былі толькі пачуцці, якія існуюць па-за часам”. То трэба было “прымерыць іх на сябе,  выказаць са сцэны так, як маглі б адчуваць людзі, што пісалі гэтыя вершы”.

пастаноўка "Адліга"
Павел Лубчанок і Дар’я Пататурка, сцэна з пастаноўкі «Адліга»

Эдуард Вайніловіч, што спяваў вядомыя і любімыя ўсімі “Ваше благородие, госпожа удача” ці “Старый клён” кажа, што выхоўваўся на гэтых песнях і не лічыць, што іх музыка састарэла.

“Гэтыя песні ўжо сталі народнымі, і яны звязаны не толькі з фільмамі. Напэўна, у многіх людзей ёсць і ўласныя прыемныя ўспаміны, звязаныя з імі. Песні з кіно 60-х працягваюць сваё жыццё ў нашай памяці, робяцца неад’емным пластом сучаснай культуры”.

Дар'я Новік
Дар’я Новік, сапрана, у пастаноўцы «Адліга» — выконвала песні з кінафільмаў 60-х гадоў

“Бывае, што людзі ходзяць, так бы мовіць, у панцырах. А калі ў іх пранікае каханне, то ўсе растаюць, адкрываюць душы і сэрцы. Вось пра гэта мы сёння хацелі іграць, спяваць і гаварыць”, – распавяла канцэртмайстар  Таццяна Панасюк.

“Вельмі спадабалася створаная артыстамі атмасфера, тыя пачуцці, што яны перадалі. Прыемна было чуць музыку, знаёмую з дзяцінства. А вось вершаў гэтых раней не чула, яны сталі для мяне адкрыццём”, – падзялілася ўражаннямі ад канцэрта адна з глядачак, Таццяна.

Глядачка, Таццяна
Таццяна, глядачка: «Прыемна было чуць музыку, знаёмую з дзяцінства».

“Зрабіла ўражанне выкананне на фартэп’яна, — распавёў глядач, што прадставіўся Сяргеем Мікалаевічам. — Вельм-вельмі добра, на вышэйшым узроўні. Імпрэза, маім меркаваннем, стала арыгінальнай культурнай падзеяй для нашага невялікага горада”.

глядач, Сяргей Мікалаевіч
Сяргей Мікалаевіч, глядач: «Імпрэза, маім меркаваннем, стала арыгінальнай культурнай падзеяй для нашага невялікага горада”

 

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments