Скончыўшы папярэдні агляд на правай частцы вуліцы Церашковай, зараз накіруемся на левы яе бок, і адгэтуль бліжэйшымі вандроўкамі будзем вывучаць паўночна-ўсходнюю частку Гродна, якая збольшага з’яўляецца Дзевятоўкай. Гродзенскі Зялёны партал працягвае вандроўку.

Сёння ў фокусе нашай увагі мікрараёнчык, аточаны вуліцамі Церашковай-Дзяржынскага-Брыкеля-Таўлая. Гэты квартальчык не мае сваёй назвы, паколькі будаваўся ў некалькі этапаў і, значыць, не быў цэльнай задумай праекціроўшчыкаў. Але паколькі непасрэдна на поўнач адсюль горад развіўся ў серыю мікрараёнаў Дзевятовак, дык назавем гэты квартальчык Дзевятоўка-0.

Першапачаткова яшчэ вуліц Брыкеля і Таўлая ў планах не было, як будавалі вучэбна-інтэрнатны комплекс пры вуліцы Церашковай. Такім чынам, забудова 1960−70-х паўднёва-заходняй часткі квартала выразна адрозніваецца ад забудовы 1980−90-х паўночна-ўсходняй часткі. Вось з найстарэйшай часткі мікрараёна, будынкаў Аграрнага ўніверсітэта, і распачнем сённяшні шпацыр.

Прыехаць сюды з цэнтра можна хіба адным з самых старажытных аўтобусных маршрутах — № 4.

Канцавы прыпынак для аўтобуса № 4 «Аграрны ўніверсітэт»
Канцавы прыпынак для аўтобуса № 4 «Аграрны ўніверсітэт»

Шэры, нават прамысловы фасад былога інстытута прыхарошылі некалькі гадоў таму ў эпоху апанавання вежачкамі і франтончыкамі.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Такім чынам, інстытут стаў годна менавацца ўніверсітэтам, аб чым адмысловую таблічку прычапілі на палявы валун.

Расейскамоўная шыльдачка ў гонар alma mater заходнебеларускіх аграрыяў…

Расейскамоўная шыльдачка ў гонар alma mater заходнебеларускіх аграрыяў…

Помнік канструктарскай думкі кафедры механізацыі.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Скульптура прарадзіцелькі ўсіх хлебаробаў — жанчына з калоссем у руках.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Агра-стайл. Відаць, каб студэнты, будучыя аграрыі, натхняліся гэткім ландшафтным дызайнам. Зрэшты, у такім духу робяцца і кампазіцыі з саламяных кубоў на нашых родных палях.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Шыльда патрону электратэхнічнага каледжа, мясцоваму падпольшчыку часоў Другой Сусветнай вайны.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Вось такія яны, смеццевыя войны мікрараёна.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Мясцовая электрападстанцыя? Не, проста каледж мае свой электратэхнічны вучэбны палігон

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

… і нават уласны аўтадром.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Сцены слясарных майстэрняў каледжа.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Сапраўдны беларускі Святы Мікалай.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Ідзем бліжэй да вуліцы Брыкеля. Архітэктура пакрысе асучасніваецца. Красамоўнае датаванне на франтоне шматпавярховіка.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

На рагу вуліц Дзяржынскага і Брыкеля офіс дабрачыннага таварыства «Карытас». Упрыгожаныя шалікамі і цёплымі швэдрамі ствалы дрэваў — сімвал таго, што тут не пакінуць без цяпла і спагады тых, хто мае патрэбу.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

З усёй вуліцы Таўлая адмысловай увагі заслугоўвала б хіба толькі імя самога заходнебеларускага паэта. У параўнанні з іншымі персанажамі, у імя якіх названыя пералічаныя сёння вуліцы, Валянцін Таўлай — наш зямляк, патрыёт свайго краю.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Відочнай адметнасцю тут з’яўляецца можа толькі характэрная рэльефнасць схілаў даліны вытокаў Гарадніцы-Гожы.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу

Чарговы ЖЭС-арт. Без каментараў.

Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу