Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Чым заняцца зімовым вечарам: 7 настольных гульняў для кампаніі

Культура настольных гульняў, развітая на Захадзе, паціху і ў Гродне займае годнае месца сярод спосабаў праводзіць вольны час. Іван Петушок, кіраўнік цэнтра развіцця і адпачынку “Партал”, адмыслова для hrodna.life склаў спіс настолак для доўгіх зімовых вечароў. Гуляйце, калі ўжо прачыталі коміксы з нашай папярэдняй падборкі.

1. “Alias”

У гульні «Alias» трэба растлумачыць іншымі словамі загаданае слова. Гульня вядзецца на час: чым больш слоў зможа адгадаць каманда, тым больш ачкоў яна атрымае. Можна выкарыстоўваць сінонімы і антонімы, галоўнае не выкарыстоўваць аднакарэнныя з загаданым словы. У гульні 300 картак, на якіх 2400 слоў і словазлучэнняў.

alias

2. “Пэчворк”

Прыгожая антуражная гульня на логіку, дзе трэба з шматкоў тканіны зшываць рэчы. У вас ёсць поле 9 на 9, якое трэба закрыць шматкамі тканіны. Для пакупкі даступны тры часткі мазаікі па гадзіннай стрэлцы ад напарстка. Тканевыя фігуры адрозніваюцца па кошце і часе, які неабходны, каб іх прышыць. У пэўныя моманты вы атрымліваеце гузікі, якія гуляюць ролю і пераможных ачкоў, і мясцовай валюты. Кожная незакрытая вобласць прынясе ў канцы партыі штраф у падвойным памеры, пасля чаго пераможа самы багаты ўдзельнік.

Чытайце яшчэ:  Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride

pechvork

3. “Ticket to Ride”

Гульня на чатыры чалавекі. Тут вы можаце пракладваць маршруты, злучаючы гарады, пускаць новыя склады і абганяць супернікаў па колькасці заробленых ачкоў.

У пачатку гульні кожны ўдзельнік атрымлівае некалькі карт маршрутаў, з якіх выбірае мінімум два. Задача — пабудаваць гэтыя маршруты найбольш аптымальным шляхам. Калі гулец да канца гульні складае маршрут — ён атрымлівае ачкі. Калі ў канцы высвятляецца, што маршрут не сабраны, то ў гульца адымаюцца ачкі. Дадатковыя ачкі даюцца за злучэнне суседніх гарадоў, а таксама за будаўніцтва самага доўгага чыгуначнага шляху.

4. “Колонизаторы”

Гульня на чатыры чалавекі пра гандаль і менеджмент. У гульні дзейнічаюць правілы, паводле якіх закладваюцца паселішчы, пракладваюцца дарогі, збіраюцца рэсурсы. Тып рэсурсу для кожнага гекса свой: у лесе драўніна, на лугах воўна і г.д. Рэсурсы дазваляюць гульцу рабіць пэўныя крокі. Той, хто першым збярэ 10 ачкоў перамогі, перамагае.

kolonizatoryi

5. “Каркассон”

Гульня да шасці чалавек. Да яе можна купіць шмат дапаўненняў, якія расцягнуць гульню ад 30 хвілін да трох гадзін. Трэба выкладваць пліткі, завяршаючы аб’екты, і замацоўваць за імі паслядоўнікаў, атрымліваючы за гэта ачкі.

Чытайце яшчэ:  Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін

6. “Нечто”

Ролевая гульня на вялікую кампанію – на 4-12 ігракоў. Адзін з гульцоў бярэ на сябе ролю Нешта, яго асноўная задача – заразіць усіх астатніх людзей, перадаючы ім карту заражэння. Задача іншых — як мага хутчэй вызначыць ворага. Гульня заканчваецца, калі Нешта выбывае з гульні. Усе, хто выжыў і не заразіўся, перамагаюць; калі не засталося незаражаных людзей, перамагае Нешта.

nechto

7. “За бортом”

Карабель пайшоў на дно, і вы – 4-6 чалавек – адзіныя, хто выратаваўся. Мэта – набраць больш за ўсё ачкоў. У гульні можна біцца і рабаваць.

У вас ёсць лепшы сябар і люты вораг, за якога і супраць якога, адпаведна, вы і будзеце гуляць. Даслаўшы на той свет ворага і захаваўшы жыццё свайму сябру, вы атрымліваеце пераможныя ачкі. Таксама пераможныя ачкі можна атрымаць за захаванне ўласнага жыцця і розныя харчы.


У настолкі можна пагуляць падчас начной гульнятэкі ў “Партале” ці набыць або арэндаваць у краме-клубе настольных гульняў “Кубік”.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments