Ацаніць дасягненні сярэдніх спецыяльных установаў вобласці змаглі жыхары Гродна на адмысловай выстаўцы-кірмашы. Металавырабы ды светлавыя абсталяванні, падзелкі са старых СD і нават велагенератар усё адно не пераўзыходзяць сельскагаспадарчыя поспехі студэнтаў.

Морква і яблыкі - па 40 капеек, купіць можна было і трытыкале, жыта ды пшаніцу. Але найбольшы попыт займела бульба па 20 капеек, якая ў гэтым годзе мае неверагодныя ўраджаі, і прадстаўленая ледзь не кожнай навучальнай установай.