Паседжанне пачалося ў 10.00 20 красавіка і зноў сабрала поўную залу наведвальнікаў. Справа аб забойстве таксіста, па каторай абвінавачанымі праходзяць два маладыя хлопцы, не перастае хваляваць гродзенцаў. Следства вялося больш за паўгода, першае паседжанне суда па справе адбылося 10 красавіка. Мяркуецца, што паседжанне 20 красавіка будзе апошнім. Заслухаўшы апошняе слова абодвух абвінавачаных, суд абвясціў перапытак да 15.00. У гэты час будзе абвешчаны прысуд.

[irp posts="19 691″ name="Прысуд абвешчаны: 25 і 23 гады. Абодва бакі збіраюцца абскарджваць вырак"]

Адзін просіць смерці, другі - літасці. Суд па справе аб забойстве таксіста заслухаў апошняе слова абвінавачаных

Віну не прызнае і просіць вышэйшай меры

Першым узяў слова Артур. «З абвінавачваннем у забойстве не згодны» — пачаў ён. Маўляў, каб планаваў забіць, то мог бы скарыстацца нажом ці вяроўкай, ці адразу біць з усяе моцы. «Незразумелымі» назваў ён і паказанні падзельніка, Аляксандра пра колькасць удараў, што нібыта нанёс Артур. «Я не прызнаю сваю віну ў забойстве чалавека, але разумею, што прыдзецца адказваць, што я не змагу аспрэчыць тых дзеяў, каторых не рабіў.» Звяртаючыся да суда, Артур папрасіў не выносіць прысуд на 25 гадоў зняволення, а прызначыць яму смяротнае пакаранне.

Прабачэнні нічога не зменяць, але не магу не сказаць

Аляксандр, другі абвінавачаны, гаварыў скрозь слёзы, папрасіў дазволу чытаць заранёў напісаны тэкст з ліста. У яго апошнім звароце да суда часта гучалі словы аб заслужаным пакаранні, жаданні папрасіць прабачэння ў блізкіх забітага і ў сваёй сям'і. «Я ведаю, што мае словы не зменяць майго становішча. але не магу пайсці ў турму іх не сказаўшы».

[irp posts="18 773″ name=""Забілі ні за што". Пачаўся суд па справе аб забойстве таксіста"]

«Прайшло 8 месяцаў ад таго здарэння, але да гэтай пары я не магу нармальна спаць, мне сорамна падняць галаву і глянуць у вочы жонцы забітага, я цалкам згодны з яе меркаваннем, што мы заслужылі самага суровага пакарання.»

Таксіста Андрэя Этэля правялі ў апошні шлях. Сябры падазраваных не могуць паверыць, што яны забiлi чалавека

Далей хлопец выбачаўся перад прыёмнымі бацькамі, што забралі яго з дзіцячага дома, узгадваў, як цяжка было, застаўшыся малым без маці. Хлопец распавёў, што ў дзіцячым доме яго збівалі і таму ён часта збягаў, па некалькі дзён начаваў па падвалах, папрашайнічаў ежу. Узгадаў, што шмат разоў быў сведкам, як збівалі яго родную маці, калі ён быў малым і нічога не мог зрабіць.

«Хачу павіншаваць цябе з днём народзінаў»

Аляксандр таксама выбачаўся перад жонкай, прасіў будаваць жыццё без яго, знайсці для сына лепшага бацьку. «Хачу павіншаваць цябе з днём народзінаў», пачаў ён свой зварот да жонкі, — «дзякуй за час, што правяла са мной і дзякуй за сына. Ты тая дзяўчына, з якой я хацеў бы правесці усё жыццё, ды відаць не судзьба. Выкрэслі мяне са свайго жыцця, я цябе не варты. Што са мной будзе, ужо не важна.»

Тэрмін, большы, чым пражытае жыццё

«Пракурор запрасіў такі тэрмін, якога мы нават яшчэ не пражылі, але я не лічу яго неспавядлівым» — зазначаў Аляксандр. Пад час адбывання пакарання ён абяцаў «заняцца сваёй асобай», каб стаць чалавекам, не здольным на жорсткасці і гвалт. «Хачу паабяцаць стаць такім чалавекам, якога цягка будзе атаясамліваць з садзеяным злачынствам. Спадзяюся, у мяне атрымаецца.»

Заслухаўшы апошняе слова суд абвясціў перамову для нарады. Прысуд будзе абвешчаны, а 15 гадзіне.

Адзін просіць смерці, другі - літасці. Суд па справе аб забойстве таксіста заслухаў апошняе слова абвінавачаных