Скульптурную кампазіцыю гродзенскага майстра Уладзіміра Панцялеева «Птушкі на вадзе» праз некалькі месяцаў усё ж аднавілі. Супрацоўнікам Рамбудаўтадора спатрэбілася некалькі гадзін, каб вярнуць аднаго з бронзавых лебедзяў на ранейшае месца.

Нагадаем, адзін з лебедзяў, які з’яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі, што ўсталявана ў зліцці ручая Юрыздыка і Гараднічанкі, блізу вуліцы Віленскай, перакуліўся ў пачатку 2017 года.

Аднавілі кампазіцыю «Птушкі на вадзе» толькі праз паўгода. У ЖКГ распавялі, што зрабілі гэтага пасля таго, яук нехта з гараджан напісаў заяву аб тым, што ў вадаёме частка кампазіцыі сышла пад ваду. Апошнiм часа пагоршылі сітуацыю з кампазiцыяй залевы, з-за якіх у вадаёме каля лебедзяў сабралася мноства смецця.

Кампазіцыю з бронзавымі лебедзямі ў цэнтры Гродна аднавілі, але ці надоўга?
Кампазіцыя «Птушкі на вадзе» бронзавая і каштуе немалых грошай, яе вага складае больш за 600 кг. Яна была ўсталяваная ў 2008 годзе на спецыяльна вырабленым пантоне
За аднаўленне бронзавай скульптуры ўзяліся супрацоўнікі Рамбудаўтадора. Яны на лодцы падплывалі да кампазіцыі і замянілі анкерны болт. Гарантыю сваёй працы працоўныя даць не могуць: кажуць, што ўсё будзе залежыць ад патокаў вады, а таксама ад смецця, якое туды трапляе.

Аўтар кампазіцыі «Птушкі на вадзе» Уладзімір Панцялееў лічыць, што рамонт толькi часова абароніць скульптуру. Кампазіцыя і раней некалькі разоў сыходзіла пад ваду. Уладзімір Панцялееў лічыць, што лебедзяў трэба дэмантаваць цалкам і перанесці ў іншае месца. Майстар лiчыць добрым месцам тэрыторыю ў Швейцарскай даліне, побач з мосцiкам закаханых.