Рух транспартных сродкаў будзе абмежаваны з 9.00 да 13.00 у сувязі з перасячэннем дзяржаўнай мяжы ўдзельнікамі XXX Міжнароднай велагонкі «Нёман», паведамляе Белта. Яна пройдзе па маршруце Беласток (Польшча) — Саколка (Польшча) — Гродна (Беларусь).

Рух у пункце пропуску "Брузгі" будзе часова абмежаваны 22 ліпеня

Для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы ў паказаны час рэкамендуецца выбіраць іншыя маршруты руху. Інфармацыю аб наяўнасці чэргаў у пунктах пропуску ў рэжыме рэальнага часу можна атрымаць на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.