Выпадак адбыўся ў аўторак 18 ліпеня каля 6 раніцы на вуліцы Кляцкова, паведамляе МНС. 58-гадовы гродзенец знаходзіўся на краі агароджы лоджы шостага паверху. Ратавальнікам удалося ўсталяваць з мыжчынай слоўны псіхалагічны кантакт і прадухілiць суіцыдальны скачок.

Сігнал выратавальнікам паступіў ад фельчара Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Да месца здарэння накіраваліся ратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 7 Гродна. Байцы МНС разгарнулі «куб жыцця». Тым часам, камандзір аддзялення Андрэй Кароль і пажарны Аляксандр Самойла ўвайшлі ў кватэру і праз нейкi час угаварылі гродзенца не скакаць. У выніку выратаванага перамясцілі ў лоджыю і перадалі спецыяльнай брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі РАУС.