— У кожнага дрэва ёсць уласнік, які абавязаны сачыць за яго станам, — распавядае «Гродзенскай праўдзе» начальнік участка лясной гаспадаркі прадпрыемства «Гродназелянбуд» Андрэй Лубін. — У прыватным падворку гэта домаўладальнік, на гарадскіх тэрыторыях і ў лясных угоддзях Гродна — жыллёва-камунальныя службы, на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый — адказныя фізічныя асобы.

Калі ёсць сумневы і падазрэнні ў тым, што дрэва пачынае хварэць або яно дуплістае, а тым больш высыхае, то ў такім выпадку трэба падаваць заяўку ў «Гродназелянбуд» на яго абследаванне. Спецыялісты прадпрыемства выязджаюць на месца і ставяць дыягназ.

З пачатку года ў Гродне выяўлена каля 500 такіх дрэў. Яны прызнаныя аварыйна небяспечнымі. Вядзецца іх спілоўванне і выкарчоўванне. Выканана больш за 30 працэнтаў ад запланаванага.

Як паведаміў Андрэй Лубін, каля 50 дрэў з пачатку гэтага года пашкодзілі шквалістыя вятры, палову з іх — у гарадскіх лясах.

[irp posts="27 984″ name=" Глядзець на гэта вельмі балюча". Каля будынку міліцыі спілоўваць дрэвы"]