З пачатку ліпеня падчас планавай замены цеплатрасы на вуліцы Белуша будаўнікі выявілі шмат старога бруку. Верагодна, ён быў выкладзены на цяперашняй вуліцы Белуша ў пасляваенныя гады, бо зараз пад валунамi будаўнікі падымаюць яшчэ савецкія трубы.

Вядома, што будаўнікі яшчэ будуць працаваць на вуліцы Белуша, так што ў гараджан ёсць магчымасць паглядзець на дарогу, якая раней была ў гэтым месцы. У будучыні брук разбураць, бо рабочым давядзецца падымаць трубы.

Дадзеная вуліца з’явілася на карце горада ў 1892 годзе, але ў яе не было тады назвы. На плане 1915 года яна была пазначаная як Parkplatz für Kolonnen. А ў 1931 годзе вуліца стала называцца Легiёнавай. З прыходам «першых саветаў» у вуліцы з’явілася ўжо нова назва — Авангардная. І толькі ў 1965 годзе дадзеную вуліцу перайменавалі ў гонар Міхаіла Белуша.