Ужо ў гэтыя выходныя — у суботу 15 ліпеня — ля Гродна пройдзе аўтамабільны фестываль SunDay. Буйная імпрэза для аматараў аўто і музыкі адбудзецца ўжо ў восьмы раз. Патрапіць на яе чытачы Hrodna.life маюць шанец бясплатна: трэба толькі паспрабаваць сваіх сілаў у конкурсе «Ідэя для Сандэя»!


SunDay 2017 — гэта больш за 200 рэдкіх аўтамабіляў з шасці краін, канцэрт гурта «Ляпіс-98» на чале з Сяргеем Міхалком і энергічны Open Air да 5 гадзін раніцы.

SunDay прапануе наведвальнікам разнастайныя шоў (Эратычная мыйка, Міс SunDay і іншыя), гульні, вялікую зону харчавання, спартыўны гарадок, кемпінг з аховай і незвычайныя забавы.

Конкурс “Ідэя для Сандэя”: выйграй білеты на аўтафестываль SunDay, на якім выступіць “Ляпіс-98”


Глядзі поўную праграму фэсту


Як патрапіць на SunDay 2017 бясплатна? Трэба толькі напісаць сваю арыгінальную ідэю, як палепшыць фестываль у будучыні. Чаго яму яшчэ не хапае? Што прыцягнула б на SunDay яшчэ больш людзей? Што зрабіла б фестываль самым лепшым у Беларусі і рэгіёне? Дасылайце вашыя крэатыўныя ідэі нам на мэйл info@hrodna.life.

Прымаем адказы да 13 ліпеня да 20.00!

Мы перадамо іх арганізатарам, якія ацэняць арыгінальнасць, рэалістычнасць і патэнцыял ідэй. Тыя, якія на думку арганізатараў сапраўды будуць самымі цікавымі, якія яны змогуць узяць пад увагу праз год пры планаванні SunDay 2018, будуць узнагароджаны. Аўтары гэтых найлепшых ідэй атрымаюць падвойныя білеты-запрашальнікі на фестываль. Разыгрываем два камплекты па два білеты!

Конкурс “Ідэя для Сандэя”: выйграй білеты на аўтафестываль SunDay, на якім выступіць “Ляпіс-98”