Сямімесячнага ягуара прывезлі ў Гродна ў панядзелак 10 ліпеня з Ніжагародскага заапарка. А ў найбліжэйшыя дні ў звярынцы рыхтуюцца да адпраўкі амурскіх тыграў Губерта і Хэльгу ў Дзяржынскі цэнтр экалагічнага турызму «Станькава».

У гродзенскім заапарку пасля рэканструкцыі ў пачатку 2000-х гадоў не было ягуараў. Першы час маладая жывёла, якая толькi прыехала ў Гродна, будзе на карантыне.

Што тычыцца тыграў, то пасля ад’езду маладых драпежнікаў у Гродне застануцца іх бацькі Шэрхан і Тайга, якія, магчыма, у будучыні зноў будуць жыць у адным вальеры.

Гродзенскі заапарк развітваецца з маладымі тыграмі і ўжо прымае папаўненне - ягуара
У 2016 годзе ў пары амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі з’явілася папаўненне, што стала незвычайнай з’явай для гродзенскага заапарка. Планавалася, што праз некалькі месяцаў тыграняты Хельга i Губерт адправяцца па міжнароднай праграме ў іншыя звярынцы, але гэта не адбылося. Только зараз жывёлам знайшлi новы дом. Пакінуць Гродна тыграняты праз некалькi дзён. На фота Хельга i Губерт.