У сёлетнім марафоне сяброўства Гродна — Друскенікі ўзялі ўдзел бегуны з 15 краін. Колькасць удзельнікаў - 144 — амаль напалову перавысіла леташнюю. Як тлумачаць замежныя бегуны, у немалой ступені паспрыяў бязвізавы рэжым. Зрэшты, больш нідзе ў Еўропе магчымасці прабегчы ў межах марафону мяжу не прадугледжана. Яшчэ адзін марафон, што ўключае ў маршрут перасячэнне мяжы, можна прабегчы толькі паміж Канадай і Амерыкай.

“Мяжу мінулі, не спыняючыся”. Удзельнікі трансгранічнага марафона ў сёмы раз прабеглі ад Гродна да Друскенік

Траса марафона ўсе сем год праходдзіць па вызначаным маршруце — ад стадыёна «Неман» па вуліцах Горкага і Грандзіцкай у Гродне, а пасля па аўтамабільнай дарозе Р-42, праз памежны пераход Прывалкі-Райгардас. У Друскеніках марафонцы рушаць на фініш па Гродзенскай вуліцы.

“Мяжу мінулі, не спыняючыся”. Удзельнікі трансгранічнага марафона ў сёмы раз прабеглі ад Гродна да Друскенік

Многія з удзельнікаў бегаюць тут не першы раз. Прынамсі, лідары спаборніцтва сярод мужчын дакладна ведалі адзін аднаго з досведу папярэдняга марафона. Уся сёлетняя тройка лідараў і летась брала ў ім удзел. Пераможца сёмага марафона Юрый Капцер з Магілёва і Сяргей Украінец з Роўна два гады прыходзяць да фінішу амаль разам. Перамога гэтага года дасталася Юрыю Капцеру, а леташні залаты прызёр марафона Сяргей Украінец узяў бронзавую ўзнагароду. На другім месцы сярод мужчын — Аляксандр Кошур з Баранавічаў. Для яго гэта ўжо другі марафон на транспамежнай трасе.

“Мяжу мінулі, не спыняючыся”. Удзельнікі трансгранічнага марафона ў сёмы раз прабеглі ад Гродна да Друскенік

Сярод жанчын абсалютнай пераможцай трасы стала Алена Шумік з Брэста. Другое месца заняла Інэса Салькевіч з Наваполацка, а трэцяе — мінчанка Наталля Маліноўская.

Да залатых медалёў пераможцы атрымалі па 400 долараў, да срэбных — па 300, а ўзнагарода за бронзавыя — па 200. Цалкам прызавы фонд марафона скаладаў каля 4 000 долараў ЗША.