34-гадовы беларускі футбаліст Вячаслаў Глеб, які ў пачатку ліпеня пакінуў ФК «Крумкачы», можа падпісаць кантракт з «Нёманам». Пра гэта Hrodna.life паведаміла крыніца набліжаная да гродзенскага клуба.

За паўтара сезона ў «Крумкачах» нападаючы згуляў 38 матчаў, у якіх забіў 8 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы.

У гэтым сезоне Глеб у складзе мiнскай каманды правёў 10 гульняў, у якіх зарабіў па сістэме гол + пас 4 ачкі (1+3).

Нагадаем, у чэмпіянаце Беларусі зараз перапынак. Пасля першага круга «Нёман» размясціўся на 5-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 25 ачкоў.