Дрэннае навор’е і моцны вецер 4 ліпеня сталі прычынай падзення дрэваў у Гродне. У некаторых выпадках дрэвы падалі на прыпаркаваныя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Моцныя дажджы і парывісты вецер да 20 метраў у секунду прайшлі па тэрыторыi Гродна з 15:30 да 16:00. Увечары ў горадзе працавалі супрацоўнікі Зелянбуда: яны прыбіралі паваленыя дрэвы і зламаныя галіны.