Раніцай 25 чэрвеня, у дзень Сабору Усіх Беларускіх Святых, праваслаўныя вернікі Гродна прайшлі Хросным ходам з цэнтра горада на Вішнявец.

Шэсце па вуліцах Гродна пачалося ў 8.45 ад Свята-Пакроўскага сабора. Па шляху да вернікаў далучаліся прыхаджане з розных парафій горада. Канчатковай кропкай ходу стала царква на праспекце Купалы, збудаваная ш гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых. Менавіта там адбылася Боская літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

www.youtube.com/watch?v=5resfebcQJU

Штогадовае святкаванне Сабора Усіх Беларускіх Святых было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар 3 красавіка 1984 года. Рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта. Для гродзенцаў гэтае свята асаблівае, на яго ў горадзе збiраюцца вернікі ўжо больш за 15 гадоў.