Відэа з’явілася ў інтэрнэце ў чацвер 22 чэрвеня. Зараз падобныя вiдэа зарадкі з удзелам «Нёмана» і вядомай гродзенскай танцоркі Олі Лета будуць выходзіць кожную пятніцу, напярэдадні матчаў чэмпіянату. Гэты праект накіраваны на папулярызацыю ў горадзе здаровага ладу жыцця, а таксама футбола ў рэгіёне.

Некалькі дзён раней, танцорка заявіла, што ёй спадабалася працаваць з футбалістамі. Магчыма, такое супрацоўніцтва ў будучыні будзе толькі пашырацца.

Нагадаем, ужо ў нядзелю 25 чэрвеня гродзенцы будуць прымаць на сваім стадыёне нязменага чэмпіёна краіны — барысаўскі БАТЭ. Увесь калектыў «Нёмана» і кіраўніцтва горада заклікаюць гродзенцаў прыйсці ў гэты вечар на матч і падтрымаць мясцовую каманду. Пачатак гульнi ў 20:00.