Першыя дзве фуры з канструкцыяй будучых «амерыканскіх горак» з Італіі прыбылі ў Гродна ў панядзелак 19 чэрвеня. Дзве іншыя прыедуць праз суткі. Плануецца, што ўжо 1 ліпеня новы атракцыён вышынёй 11 метраў адкрыюць у гродзенскім парку.

«Амерыканскія горкі» ў Гродне будуць разлічаны на 20 чалавек: 5 ваганетак па 4 месцы.

«Для нашага горада новы атракцыён гэта чарговы вялікі крок наперад у індустрыі забаў. Ужо 1 лiпеня будзем чакаць усіх гродзенцаў і гасцей горада ў нашым парку. Атракцыёна такога плану няма ні ў адным абласным цэнтры краiны. Я думаю, што і мінчане будуць зайздросціць нам», — адзначыў адміністратар гродзенскага парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.

Мінчане будуць зайздросціць: у Гродна прывезлі першую частку новых "амерыканскіх горак"