Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Чарговая міжнародная перамога яўрэйскіх дзяцей Шапялевіч з Гродна

Ліля Шапялевіч з мамай Марынай (справа) і з Рут Маркус, якая даследуе ў Ізраілі даваенны Гродна

Гродзенка Ліля Шапялевіч заняла першае месца на міжнародным конкурсе «Гісторыя маёй сям’і» у Ізраілі. Конкурс быў арганізаваны Музеем яўрэйскага народа (Бэт Атфуцот) у Тэль-Авіве і праходзіў у 22-i раз. Удзельнікі павінны былі прадставіць працы, у якіх даследаваліся і ў мастацкай форме прадстаўляліся найбольш значныя для сям’і канкурсанта моманты яўрэйскага жыцця: гістарычная памяць, каштоўнасці, культура i лад жыцця.

У конкурсе спаборнічалі ўдзельнікі з краін Лацінскай Амерыкі, ЗША, Канады, Еўропы, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і краін былога Савецкага Саюза. У самай рознай форме дзеці прадстаўлялі гісторыі сваіх сем’яў: арыгінальныя вырабы, рукатворныя кнігі, сямейныя альбомы i фільмы. Журы ацэньвала, наколькі глыбока раскрытая абраная тэма, мастацкія і эстэтычныя вартасці працы, яе пазнавальнае значэнне.

Узнагароды размяркоўваліся па чатырох рэгіёнах свету. Гродзенка Ліля стала першай у рэгіёне «Еўропа і былыя краіны Савецкага Саюза». Яна была адзіным прадстаўніком Беларусі, які выйшаў у фінал конкурсу. Яе праца — фільм «Я і дом мой» — набраў найбольшую колькасць балаў па ўсіх крытэрыях.

Ліля ў фільме распавяла пра гісторыю сваёй сям’і: прадставіла радавод і распавяла пра асноўныя падзеі. Напрыклад, пра тое, што яе дзядзька стаў ініцыятарам раскопак месца расстрэлу яе прадзядулі Хаіма і яшчэ 50 жыхароў Дзярэчына падчас вайны. Месца знайшлі — там шукаў гродзенскі пошукавы атрад. Таксама гродзенка распавяла пра ўдзел дзяцей сям’і Шапялевіч у міжнароднай віктарыне па Танах, дзе яны паспяхова выступаюць на працягу некалькiх гадоў.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары