Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У Гродне сустрэлі дваццацітысячнага бязвізавага турыста

Анэта Тэрэза з сям'ёй

Ім стала жыхарка Варшавы Анэта Тэрэза Сабалеўская, якая разам з сям’ёй у выходныя вырашыла ўпершыню прыехаць у Беларусь. Жанчыне на вуліцах Гродна прадстаўнікі аблвыканкама ўручылі сімвалічны падарунак.

«Я ўпершыню ў Гродне і ў Беларусі. І вельмі прыемна здзіўленая, што я стала дваццацітысячным бязвізавым турыстам. — распавядае Анета — Вялікая радасць для мяне, што я была так адзначана. Магчыма, у будучынi разам з сям’ёй я яшчэ вярнуся сюды».

Першыя ўражанні пра Гродна ў юбілейнай турысткі станоўчыя. Прыехала яна на два дні. Працуе ў Варшаве ў тэлекамунікацыйнай кампаніі.

«Аб бязвізавым Гродне даведалася ад сяброўкі, якая ўсё арганізавала. Чакала, што ў Гродне будзе так як у Польшчы, таму што шмат знаёмых мне распавядалі пра гэты горад. І насамрэч, Гродна сваёй архітэктурай падобны да некаторых польскіх месцаў».

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, адзначаюць, што Гродна па бязвізавым рэжыме наведала больш турыстаў, чым сталіцу праз нацыянальны аэрапорт.

Нагадаем, Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам да пяці сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 20 тысяч замежнікаў.

У цяперашні час больш за 60% турыстаў, якія прыязджаюць у Гродна i наваколле без візы, гэта грамадзяне Літвы, 30% гэта турысты з Польшчы, а астатнія — замежнікі з больш чым 50 краін свету.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары