Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

На Гродзеншчыне пройдзе фестываль, што аб’яднае музыку без межаў і адпачынак без бар’ераў

Другі Міжнародны дабрачынны этнафестываль «Музыка нашых сэрцаў» пройдзе 18 чэрвеня ў аграсядзібе “У Рыся” ў вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна. Сюды прыедуць не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’і, але і тыя, хто неабыякавы да іх патрэбаў і падзяляе ідэі адпачынку «без бар’ераў». Адначасова з фестывалем будзе працаваць форум “Даступны адпачынак для ўсіх”.

Разам з этнафестывалем распачне працу форум «Даступны адпачынак для ўсіх», у якім возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый, якім блізкія ідэі роўных магчымасцяў. Сярод ганаровых гасцей будуць Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, Санак Самарасінха, прадстаўнік ПРААН у Беларусі, Роберт Райлі, павераны ў справах ЗША ў Беларусі і іншыя.

Таксама будзе працаваць выстава-прэзентацыя сядзібаў Гродзенскай вобласці, дзе для адпачынку людзей з асаблівымі патрэбамі створаны ўсе ўмовы.

Чытайце яшчэ:  Неандэртальцы, баба Яга і дранікі дапамагаюць у рэабілітацыі асаблівых дзяцей

Музычную праграму фестываля складуць выступы  вядомых беларускіх этнагуртоў «Pawa», «Стары Ольса», «Nevrida», «Гарвурд», «Вочы», народныя калектывы «Уладары», «Вяселле», «Грымата», «Спадчына», народная артыстка беларусі Ірына Дарафеева.

Падчас фестывалю можна будзе павучыцца танцаваць сярэднявечныя танцы, паглядзець рыцарскія турніры ці зрабіць здымкі з фотазонах. Таксама ўдзельнікаў чакаюць  майстар-класы ад рамеснікаў, катанне на конях, паравозіку і паветраным шары. Ахвотныя зогуць зладзтць сплаў на байдарках.

Частаваць гасцей будуць смакоткамі мясцовай кухні – наліснікамі, дранікамі, адэльскімі пірагамі, збітнем ды іншымі прысмакамі. Завершць свята фаер-шоў і феерверк.


Летась  фестываль ў Карэвічах сабраў больш за 1000 гасцёй. Сёлета арганізатары чакаюць больш за 1500. Асаблівасцю фэсту «Музыка нашых сэрцаў» з’яўляюцца выступы людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі і бліжэйшага замежжа — Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Гаспадары сядзібы «У Рыся», Яніна і Рышард  Казюк даўно супрацоўнічаюць з арганізацыямі, якія прадстаўляюць інтарэсы інвалідаў, ужо рэалізавалі разам некалькі праектаў, скіраваных на развіццё турыстычных прапановаў для людзей з інваліднасцю.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары