Ужо тры дні на вуліцы Савецкай рабочая брыгада збірае металічную канструкцыю вагой каля 10 тон. Раніцай 14 чэрвеня яе ўсталявалі ў якасці шахты панарамнага ліфта, які будзе падымаць гараджан на назіральную пляцоўку на даху гандлёвага дома «Нёман».

Вялікую канструкцыю паднялі кранам раніцай, пакуль у цэнтры не было шмат людзей. Пазней спецыялісты пачнуць мантаж шкляной кабіны.

На Савецкай пачалі ўсталёўваць шахту для ліфта на назіральную пляцоўку "Нёмана"

На даху гандлёвага дома «Нёман» будзе размешчана назіральная пляцоўка з кафэ і відам на стары горад. Па перыметры назіральнай пляцоўкі будзе шкляная агароджа. Ідэя стварэння такой пляцоўкі з’явілася ў кіраўніцтва гандлёвага дома. Прыкладам паслужылі падобныя месцы ў Вільні, Мінску і іншых гарадах. Адкрыюць пляцоўку ў пачатку ліпеня, кавярня з’явіцца пазней.

Некалькі здымкаў з месца будучай назіральнай пляцоўкі: