Прайшло толькі два тыдні пасля адкрыцця першага кафэ хуткага харчавання сеткі Döner-Kebab у Гродне, а на Ажэшкі ўжо з’явілася яшчэ адна кропка нямецкага фастфуду. Праўда, гаспадары ў дзвюх устаноў розныя.

Калі ў OldCity Döner-Kebab займае вялікае памяшканне, дзе можна пасядзець і перакусіць, то на Ажэшкi гэта толькі будка, у якой праз акенца можна зрабіць і забраць заказ. Знаходзiцца кафэ ў будынку, дзе раней працавала Loft House Cafe, а яшчэ раней «Москва».

Асартымент пакуль маленькі: кебабы з курыцай і ялавічынай. Цана на іх 5 і 6 рублёў адпаведна. Поварам новага Döner-Kebab з’яўляецца выхадзец з Сірыі, які каля 10 гадоў жыве ў Гродне, але ў мінулым рабіў кебабы ў Галандыі.

Час працы кафэ хуткага харчавання з 12:00 да 00:00.

На Ажэшкі адкрылі другі ў Гродне Döner-Kebab