Апошняя для гродзенцаў гульня Кубка Монтэ Кларка, якая праходзіла ў Гродне 10 чэрвеня, скончылася перамогай над мінскімі «Паганцами» з лікам 12:6.

Гульня з супернікам для «Варвараў» ужо нічога з турнірнага пункту гледжання не вырашала. Але з пункту гледжання маралі гродзенцам трэба было перамагаць на роднай пляцоўцы і вяртаць веру ў сябе перад Кубкам краіны.

Гродзенцы ўжо трэці матч запар адчувалi праблемы з квотэрбэкам. Стартавы гулец Ілля Гордан яшчэ не аднавіўся пасля пералому рукі ў Кіеве.

Пасля няўдалага выступлення ў Кубку Монтэ Кларка, дзе гродзенцы не здолелі выйсці ў плэй-оф, дружына Аляксея Серабракова пачынае падрыхтоўку да Кубку краіны, якi мае адбыцца гэтым летам.