Зборная Беларусі па футболе ў пятніцу 9 чэрвеня на Барысаў-арэне паказала адзін з лепшых матчаў за апошні час і зарабіла першыя 3 ачкі ў адборачным цыкле чэмпіянату свету. Важкі ўклад у перамогу зборнай зрабіў гродзенец Павел Савіцкі, які адзначыўся голам.

У першым тайме Міхаіл Сівакоў рэалізаваў 11-метровы ўдар пасля фолу на Дзянісе Лапцевым. А ў другім тайме перавагу зборнай Беларусі павялічыў капітан «Нёмана» Павел Савіцкі, які здолеў забіць прыгожы гол. Баўгары толькі ў канцы матчу здолелі адыграць адзін мяч.

Беларусь — Балгарыя 2:1

Павесл Савіцкі пасля матчу:

«Заўзятары даўно чакалі перамогі і мы чакалі ў тым ліку. Доўга не забівалі і вось забілі і парадавалі ўсіх. У цэлым гульня была цяжкая. Што тычыцца майго галявога моманту, то я стараўся выціснуць з яго максімум, ведаў што заменяць. Гол прысвячаю маме, тату і каханай дзяўчыне».

У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі Павел Савіцкі пасля 11 тураў узначальвае спіс бамбардзіраў з 7 галамі.

[irp posts="24 773″ name="Ігар Кавалевіч: Савіцкаму незаслужана прыляпілі нейкі дзіўны імідж. Сёння Павел — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі""]