Прадукцыя шэрагу беларускіх прадпрыемстваў не адпавядае нормам Расійскай федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай саюза, заявіў 9 чэрвеня Рассельгаснагляд. У дачыненні да вытворцаў, сярод якіх гродзенскі «Малочны свет», Агракамбінат «Скідзельскі» і шчучынскі «Праймілк», уведзены рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю.

ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» — выяўлены бактэрыі роду сальманела ў мясе птушкі 02/06/2017, бактэрый роду Listeria monocytogenes у мясе птушкі 05/06/2017;

ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», філіял «Мастоўскі кумпячок» — выяўлены бактэрыі роду Listeria monocytogenes у мясе свініны 02/06/2017;

ААТ «Гомельскі мясакамбінат» — выяўлены незаяўлены ДНК (курыца хатняя) у гатовых мясных вырабах — 31/05/2017;

ААТ «Лунінецкі малочны завод» — выяўлены ў сухім абястлушчаным малацэ рэшткі офлаксацына — 26/05/2017, цілазіна — 02/06/2017;

ААТ «Малочны свет» — выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі лінкаміцына — 26/05/2017 (2 разы) і 02/06/2017;

ЗАТ «Партнёр і К» — выяўлены бактэрыі роду Listeria monocytogenes у мясе ялавічыны 30/05/2017;

ТАА «Праймілк» — выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі норфлаксацына — 02/06/2017, лінкаміцына — 02/06/2017, цыпрафлаксацына — 02/06/2017;

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Клецкі філіял — выяўлены ў сухім малацэ рэшткі норфлаксацына — 02/06/2017, цыпрафлаксацына — 02/06/2017;

ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Любанскі філіял — выяўлены ў сухой малочнай сыроватцы рэшткі цілазіна — 26/05/2017.