Гродзенскія дызайнеркі Барбара і Кацярына Былеўскія выступілі са сваімі калекцыямі на міжнародным конкурсе OffFashion у Кельцэ і выйгралі прыз — 2000 долараў. У паўфінале 2 чэрвеня яны патрапілі ў 20 лепшых сярод 100 удзельнікаў.

Дзяўчаты з Беларусі прадстаўлялі калекцыі «Cradle of dream» і «Made in the P.M.». Пасля конкурсу гэтыя калекцыі атрымалі грашовы прыз ад Галерэі Echo.

Гродзенскія дзяўчаты Барбара і Кацярына вучацца на другім курсе ў Кракаўскіх Артыстычных Школах — гэта комплекс школ, дзе вучаць праектаванню вопраткі, інтэр'ераў, крэатыўнай фатаграфіі, харэаграфіі, акторскаму майстэрству і візуальнаму мерчандайзінгу. Нагляд над комплексам мае Міністэрства культуры Польшчы.

[irp posts="23 714″ name="Навучыліся ўсміхацца і не спатыкацца. Выпускніцы подыум-школы прадэманстравалі калекцыі гродзенскіх дызайнераў і ўласнае майстэрства"]

OffFashion гэта штогадовы міжнародны конкурс маладых дызайнераў, якія гатовыя прапанаваць смелыя рашэнні. У журы конкурса — прафесіяналы вышэйшага класу: модныя крытыкі, вядомыя дызайнеры, прафесары польскіх і замежных універсітэтаў.

Дзяўчыны са сваімі калекцыямі таксама занялі трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе «Мельница моды» ў 2017 годзе і выйгралі турнэ ў Сербію.