Свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей, пачалося ў Гродне з дажджу i маляўнічага шэсця некалькіх сотняў маленькіх гродзенцаў па пешаходнай вуліцы Савецкай, а таксама з розных забегаў у цэнтры горада.

Негледзячы на дождж, дзеці ў суправаджэнні духавога аркестра, чэрлідараў і персанажаў мульцікаў урачыста прайшлі да парку Жылібера, дзе для іх была падрыхтавана святочная праграма.

Пасля на Савецкую выйшлі прадстаўнікі хоспіса, якія арганізавалі дабрачынны марафон «Дапамагаючы жыццю». У рамках яго адбыліся забегі прадстаўнікоў розных арганізацый, слiнгамам, аматараў скандынаўскай хады і нявест.