У школах, гімназіях і ліцэях Гродзеншчыны ў аўторак 30 мая празвінелі апошнія званкі. Як праходзіла завяршэнне навучальнага года ў гродзенскай гімназіі № 10 — глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.

У гімназімі выпускаліся два адзінаццатыя класы. На лінейцы з цёплымі словамі да выпускнікоў звярнуліся настаўнікі, бацькі, а таксама прадстаўнікі ўладаў. Пасля лінейкі на тэрыторыі школы адзінаццацікласнікі традыцыйна танцавалі вальс.

Але расслабляцца выпускнікам пасля апошняга званка яшчэ не варта: наперадзе іх чакаюць экзамены, якія пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. 10 чэрвеня пройдуць выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. У дзень выпускных у горадзе будзе абмежаваны продаж алкаголю.

Першае сёлета цэнтралізаванае тэставанне — па беларускай мове — пройдзе 12 чэрвеня.