Ля дарогі, што вядзе да рынку «Паўднёвы», пачалася масавая спілоўка дрэў. Алею ліквідуюць у сувязі з пашырэннем Індурскай шашы. У алеі налічваецца больш за 70 дрэваў, мясцовыя жыхары баяцца, што могуць страціць іх усе.

У бліжэйшы час можа адбыцца сустрэча жыхароў раёна Паўднёвы з кіраўніцтвам Зелянбуда і дарожнымі рабочымі.