Спектакль з выкарыстаннем фрагментаў шэкспіраўскага тэкста «Гісторыя прынца Г.» паказалі ў гродзенскім тэатры лялек 24 мая ў межах гастроляў Беластоцкага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык Яцэк Маліноўскі кажа, што гэты спектакль — спроба падгледзець скрозь замочную адтуліну за акцёрам у яго грымёрцы, у інтымным творчым працэсе, падчас падрыхтоўкі да ролі Гарацыя ў пастаноўцы «Гамлет». На сцэне ўвесь час іграе толькі адзін актор — Блаз Пятроўскі. Апроч яго голасу са сцэны гучала толькі музыка Макса Рыхтэра.