Спектакль «Чайка» названы Лепшым спектаклем на IX Міжнародным тэатральным фестывалі «Гасціны двор», які праходзіў 18−21 мая ў Арэнбург. Таксама прэмію журы за поспехі ў акцёрскім майстэрстве атрымаў Васіль Прабадзяк за ролю Сорына ў спектаклі «Чайка».
На фестывалі было прадстаўлена 11 спектакляў тэатраў з Расіі, Беларусі, Арменіі і Ізраіля. У афішы фестывалю — пастаноўкі тэатраў лялек для моладзі і дарослых.
На чатырох сцэнічных пляцоўках горада праходзіў паказ спектакляў, сярод якіх былі інсцэніроўкі рускай класікі, творы выдатных майстроў савецкай прозы, украінскай і грузінскай драматургіі, візуальна-паэтычныя спектаклі.
Тыя, хто яшчэ не бачыў спектакль «Чайка» Гродзенскага тэатра лялек, змогуць завітаць у тэатр 15-га чэрвеня, квіткі яшчэ ёсць.