Нават нягледзячы на тое, што былы піваварны завод у Гродне гарэў і зараз службы даведаюцца прычыны здарэння, на яго зноў бесперашкодна трапляюць падлеткі. Чым яны там займаюцца невядома, іх не палохае нават міліцыя.

Будынак былога піваварнага завода ў цэнтры Гродна загарэўся ў нядзелю 21 мая. На тушэнні пажару было задзейнічана 17 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Меркаваная версія здарэння — падпал.

У выніку пажару быў знішчаны дах па ўсёй плошчы галоўнага будынка завода, выгарэлі памяшканні трэцяга паверха. Пацярпелых людзей няма.

Пасля пажару гродзенскі піўзавод далей без аховы: там зноў бадзяюцца падлеткі