Фігуры святых з гродзенскага Фарнага касцёла знялі ў межах рамонту фасада. Іх адправяць на рэстаўрацыю.

Фігуру святога Францыска Ксавэрыя з першай паловы XVIII ст. знялі на рэстаўрацыю ўпершыню. Пробашч Ян Кучынскі спадзяецца, што пасля рэстаўрацыі фігура атрымае пазалочаны крыж, падобна як адрэстаўраваныя раней фігуркі апосталаў Пятра і Паўла.

З фасада Фарнага касцёла ў Гродне знялі святых

З фасада Фарнага касцёла ў Гродне знялі святых

[irp posts="21 189″ name="Фарны касцёл рыхтуюць да вялікай афарбоўкі: яе хопіць на наступныя 25 гадоў"]

Знятыя з франтону фігуркі святой Тэрэзы і нязнанага святога, праўдападобна, паходзяць з расфармаванага ў пачатку ХХ ст. касцёла кармэліцкага кляштара (сёння — будынак «Прыёрбанку»). Яны з’явіліся на франтоне Фары недзе ў міжваенны час.

З фасада Фарнага касцёла ў Гродне знялі святых

Здымалі фігуры з дапамогай суперкрана Grove GMK 5220, які належыць прадпрыемству «АзотСпецТранс». Усё было зроблена за тры гадзіны.