Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Розыгрыш бонсцікаў ад Hrodna.life: падводзім вынікі конкурса

Цягам некалькіх дзён гродзенцы маглі паўдзельнічаць у конкурсе ад Hrodna.life і выйграць два камплекты бонсцікаў з альбомамі для іх збірання. Усяго мы атрымалі 30 каментарыяў, але не ўсе ў выніку далі іх аўтарам шанец на перамогу. Правер ніжэй, ці не ты перамог. І нават калі не — не сумуй. Тым больш ужо 21 мая Бонсцікі прыедуць у Гродна ў парк Жылібера!


Нагадваем умовы: трэба было зрабіць фота чалавека з бонсцікамі (фота сябе ці дзіцёнка) і апублікаваць з хэштэгам #hrodnalife. Не ўсе ўдзельнікі выканалі гэта правільна (былі фота толькі бонсцікаў без чалавек, былі фота без хэштэга). Некалькі розных фота з аднаго акаўнта залічваліся як адзін шанец у лёсаванні. Фота з розных сацсетак аднаго чалавека залічваліся як асобныя шанцы. Фота з розных акаўнтаў аднаго чалавека ў адной сацсетцы залічваліся як адзін шанец.

Такім чынам, з 30 каментарыяў пад навіной у розыгрышы ўдзельнічала 18.

Выбіраў пераможцаў генератар выпадковых лічбаў random.org. Першыя дзве лічбы, якія ён выдаў: 9 і 14.

У выніку альбом у выглядзе касмічнага карабля і 15 бонсцікаў атрымлівае Юлія Абрамчык, а альбом у выглядзе аднаго з герояў і таксама 15 бонсцікаў — Кацярына Грахольская. Мы звяжамся з пераможцамі, каб перадаць ім падарункі.

Чытайце яшчэ:  22 мільёны прыліпалаў – гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары