У сераду 18 мая гродзенскі «Кронан» ў мясцовым спарткомплексе «Вікторыя» з перамогі пачаў серыю плэй-оф супраць дзеючага чэмпіёна Беларусі брэсцкага БГК імя Мяшкова, што стала вялікай нечаканасцю. Раней гродзенцы ніколі не перамагалі брэсцкі клуб.

Цяперашні паўфінал паміж супернікамі стаў паўторам мінулагодняй стартавай фазы плэй-оф. У сезоне 2015/16 берасцейцы без праблем разабраліся з «Кронанан» на гэтай стадыі - 42:18 (у Гродне) і 43:24 (у Брэсце).

У гэтым годзе ўсё змянілася, мабыць, брэсцкі клуб недаацаніў свайго суперніка, які выдатна правёў хатні паядынак, дзе ў самай канцоўцы сустрэчы здолеў абыграць дзеючага чэмпіёна.

«Кронан» — БГК ім. Мяшкова — 26:25 (14:11)

Паўфінальная серыя праходзіць да двух перамог. Другі і, калі спатрэбіцца, трэці матчы адбудуцца ў Брэсце 20 і 21 мая.