Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Археолаг абследаваў тэрыторыю ля Фары Вітаўта: дахоўка, косці жывёл і будаўнічае смецце

Працы па замене цеплатрасы ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, працягнуцца ў бліжэйшым часе. Пра гэта 17 мая заявіў археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук, які абследаваў тэрыторыю і не знайшоў сур’ёзных парушэнняў з боку рабочых.

Чытайце яшчэ:  Старыя пахаванні ля Фары Вітаўта знаходзяць рабочыя пры замене цеплатрасы

Замена цеплатрасы ля сквера ідзе па старым савецкiм следзе і таму археалагічны нагляд у гэтым выпадку быў неабавязковы. Але, са слоў археолага, рабочыя змянілі крыху свой маршрут і пачалі капаць там, дзе не было раней труб. Маршрут змянілі з-за выяўленых перашкод.

Чытайце яшчэ:  Работы ля Фары Вітаўта прыпыненыя - пачнуцца толькі пасля археалагічнага нагляду

«Цяпер, калі рабочыя будуць ісці з адхіленнем маршруту, яны будуць выклікаць мяне. Такім чынам у панядзелак 22 мая я буду весці археалагічны нагляд, — распавядае Аляксандр Мядзведзеў. — У нейкіх месцах трэба будзе правяраць зямлю, бо там будуць капаць упершыню. Па знаходках пакуль слабавата: дахоўка, будаўнічае смецце, а таксама косці жывёл. Бачныя i сляды гарадской забудовы 18-19 стагодзя».

Пры выяўленні любой знаходкі працы можна будзе прыпыняць, але пакуль археолаг не бачыць у гэтым сэнсу. Што тычыцца чалавечых парэшткаў ад старых могілак Фары, то археолаг іх не знайшоў, хоць рабочым косткі на працягу двух апошніх тыдняў трапляліся рэгулярна.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары