Дзмітрый Варац стаў уладальнікам залатога медаля на чэмпіянаце свету па муай-тай у Мінску, які праходзіў з 3 па 12 мая ў Палацы спорту. Спартыўная падзея сабрала ў сталіцы Беларусі каля 700 спартсменаў з 90 краін.

У сваім першым паядынку 7 мая гродзенец атрымаў перамогу над палякам у першым жа раўндзе. У паўфінале 10 мая Дзмiтрый сустракаўся са спартсменам з Украіны і ў бліскучым стылі перамог яго.

А 12 мая ў фінальным паядынку Варац перамог байца з Тайланда і стаў чэмпіёнам свету ў вагавой катэгорыі 67 кг.

Пасля перамогі на чэмпіянаце, Дзмітрый пакінуў запіс у сябе на старонках у сацыяльных сетках:
Гродзенскі баец Дзмітрый Варац стаў чэмпіёнам свету па муай-тай

Беларускія байцы з 20 медалямі занялі першае месца ў камандным заліку чэмпіянату свету і ў чарговы раз пацвердзілі, што яны лепшыя ў гэтым відзе спорту.