На адкрыццё веласезона ў Гродне збіраецца штогод па некалькі сотняў чалавек. Сёлета велааматары арганізаванай калонай адкрывалі сезон у нядзелю 7 мая. Нягледзячы на надвор’е, мясцовую традыцыю падтрымалі многія гродзенцы, а таксама госці з іншых рэгіёнаў Беларусi і нават іншых краін.

[irp posts="21 405″ name="Масавым велапрабегам сотні гродзенцаў адкрылі новы сезон"]

Арганізатары планавалі зладзіць касцюмаваны велапрабег, але ідэю падтрымалі адзінкі. Самымі прыкметнымі сталі гродзенцы ў касцюмах Чалавека-павука і Бэтмэна.

Удзельнікі велапрабегу прыехалі на самых розных роварах. Так, з кожным годам на вуліцы Гродна вяртаецца ўсё больш класiчных ровараў. Былі электрасамакаты і чоперы, а таксама самаробныя ровары-тандэмы. Геаграфія ўдзельнікаў велапрабегу розная. У гэтым годзе на адкрыццё сезону трапіў нямецкі журналіст Бернд Адам, былі госці з Расіі, а таксама з іншых рэгіёнаў Беларусі.