Вялікі канцэрт з удзелам гуртоў і выканаўцаў з усёй краіны, якія працуюць у аддзяленнях Саюза палякаў у Беларусі, пройдзе ў Гродне 7 мая з нагоды Дня Палоніі і палякаў за мяжой і іншых польскіх нацыянальных святаў, якія адзначаюцца ў маі, у тым ліку — Дня Канстытуцыі 3 мая і свята сцяга.

У канцэрце будewm прымаць удзел калектывы і выканаўцы з Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Галоўная рада СПБ, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства, запрашае палякаў з Гродна і наваколля, а таксама проста аматараў польскай культуры на канцэрт, які пачнецца ў 11.00 у памяшканні 100 (зала ва ўнутраным дворыку) па вул. Будзёнага, 48а.

znadniemna.pl